Грамадства

Памёр пісьменнік і выкладчык Яраслаў Клімуць

Памёр пісьменнік, выкладчык, шматгадовы старшыня магілёўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Яраслаў Клімуць. Яму быў 81 год, і ягоныя ўзроставыя хваробы ўзмацніла захворванне на кавід.

Пра смерць Яраслава Клімуця паведаміў у Фэйсбуку магілёўскі навуковец і грамадскі актывіст Аляксандр Агееў. Паводле яго, у асобе Клімуця «Магілёўшчына згубіла адданага беларускай справе патрыёта, шляхетнага і высакароднага чалавека, абаронцу і абуджальніка беларусаў».

Яраслаў Клімуць нарадзіўся 1 кастрычніка 1940 года ў мястэчку Вострава Ваўкавыскага раёна. У 1959-1962 гадах служыў у войску, а затым вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1975 годзе пачаў працаваць у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, з 1986 па 2000 год быў дэканам філалагічнага факультэта.

Акрамя таго, Яраслаў Іванавіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Магілёва і ўсёй краіны. З 1996 года быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы і шматгадовым кіраўніком абласной суполкі арганізацыі. Аляксандр Агееў называе яго «знакавай постаццю Магілёўшчыны 1990-2010-х гадоў».

Дзякуючы намаганням Клімуця былі ўсталяваныя мемарыяльныя дошкі ў гонар атрымання магдэбургскага права ў Бялынічах, Чэрыкаве, Чавусах. І любы магілёвец, які звяртаўся да Яраслава Іванавіча з беларускімі справамі, мог разлічваць на яго падтрымку.

Развітанне з Яраславам Іванавічам Клімуцем адбудзецца ў панядзелак, 20 чэрвеня, з 11.00 да 13.00 у рытуальнай зале па вуліцы Чалюскінцаў, 62 у Магілёве.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе12

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць