Свет11

«Гэта прысуд нам усім». Сіманьян паскардзілася, што расійскія выдавецтвы адмовіліся выдаваць зборнік з літарай Z на вокладцы

Вядомая прапагандыстка Маргарыта Сіманьян паскардзілася ў тэлеграм-канале, што выдавецтвы адмаўляліся выдаваць зборнік «сучаснай франтавой паэзіі «Паэzія рускага лета», бо «ніводны кніжны магазін не возьме».

Яна распавядае, што калі прапагандысты звярнуліся ў выдавецтвы з прапановай выдаць зборнік, які прапагандысты «самі склалі, зрабілі ілюстрацыі і наогул усё», ім адказалі:

«Прыбярыце з вокладкі літару Z. З гэтай літарай ніводны кніжны магазін не возьме».

«Гэта цытата. І гэта, вядома, прысуд. Нам усім», — піша Сіманьян.

Але зборнік усё ж выйшаў. Як менавіта, яна не ўдакладняе.

«У ім — вершы, годныя Сіманава і Твардоўскага. Многія з паэтаў усе восем гадоў пісалі пра вайну, пра Данбас, пра жыццё і смерць», — дае рэкамендацыю Сіманьян.

Намеснік сакратара Савета бяспекі РФ Алег Храмаў у гэты ж час заявіў, што шэраг дзеячаў культуры «ўпотай сабатуюць перавод расійскага культурнага асяроддзя ў патрыятычную плоскасць».

«Асобныя стаіліся, але працягваюць сабатаваць дзеянні па пераводзе развіцця культурнага асяроддзя ў высокамастацкую і патрыятычную плоскасць», — сказаў Храмаў, не ўдакладніўшы прозвішчаў.

Акрамя палітычнага складальніка, прычынай такой пазіцыі Храмаў называе непрыманне «асобнымі асобамі» самой ідэі падпарадкоўвацца грамадскаму кантролю за дзейнасцю творчых калектываў, а таксама «нежаданне ўлічваць запыты пераважнай большасці насельніцтва краіны, якое патрабуе адпаведнасці творчых адваг духоўна-маральным каштоўнасцям, а значыць нацыянальным інтарэсам», — мяркуе ён.

Каментары1

  • Паляшук
    17.10.2022
    Вось гэта - прыгожае: перавод расійскага культурнага асяроддзя ў патрыятычную плоскасць. Мастацтва тым і прываблівае, што яно не плоскае, а змяняе формы, дазваляе разглядаць з'явы, падзеі і асобаў пад рознымі вугламі, выяўляе новыя сэнсы. І ў пэўным сэнсе я з бабраедкай нават згодны (што вельмі нечакана!;)). Крамлёўская і драздоўская імітацыія культурнага жыцця з паралельнымі рэпрэсіямі супраць сапраўдных творцаў - гэта прысуд усім гэтым саўкам ды імперцам. Barbarians must die.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект11

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Як камуністы цалкам знішчылі 700‑гадовы горад Мост дзеля вугалю. Гістарычныя кварталы прадавалі Галівуду пад здымкі рэальных выбухаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект11

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць