Здароўе

Дэрматолаг расказаў, як прадухіліць сухасць скуры

Дэрматолаг расказвае на сваім прыкладзе, што рабіць, каб захаваць скуру ўвільготненай і здаровай.

Фота: vecteezy

З наступленнем восеньскіх і зімовых месяцаў многія людзі рыхтуюцца да непазбежнага свербу, лушчэння і сухасці, якія могуць турбаваць скуру ў гэтую пару года. Доктар Ясмін Кіркар'ян расказвае The New York Times, як яна падтрымлівае скуру ўвільготненай.

Трымаецца далей ад араматызаванай парфумерыі

Доктар пазбягае ўсіх відаў араматызаваных сродкаў, ад пырскаў духоў да ласьёнаў з салодкім водарам.

Араматываная парфумерыя з'яўляецца звычайнай прычынай алергічнага кантактнага дэрматыту, запаленчага сыпу, які можа з'явіцца, калі ваша скура дакранаецца да пэўных рэчываў, якія могуць выклікаць рэакцыю: такіх як касметыка, духі, ювелірныя вырабы або некаторыя расліны. Важна пазбягаць любых прадуктаў, якія могуць яшчэ больш пагоршыць сітуацыю.

Абараняе свае рукі

Доктар Кіркар'ян ездзіць на працу на ровары цэлы год, таму ў халодныя месяцы яна абавязкова надзявае пальчаткі, каб пальцы не патрэскаліся. Яна таксама пазбягае мыць рукі цвёрдым мылам і часта ўвільгатняе рукі пасля мыцця, каб супрацьстаяць высушванню мылам.

Пазбягае празмернага намыльвання ў душы

Большасць людзей выкарыстоўваюць занадта шмат мыла, што можа выклікаць раздражненне скуры — асабліва калі мыла мае водар. Такім чынам, трэба засяроджваць намыльванне на тым, што доктар называе «зонамі смуроду» — падпахамі, пахвінай і ступнямі. Астатнюю частку цела яна апалосквае вадой.

Яна мые валасы, нахіліўшы галаву 

Калі рэшткі шампуню або кандыцыянера капаюць на вашу шыю і спіну, гэта можа прывесці да сухасці і сыпу, калі ў вас далікатная ўразлівая скура. Гэта асабліва актуальна, калі ў вас доўгія валасы, што можа спрыяць таму, што рэшткі пены будуць перамяшчацца па спіне.

Такім чынам, яна нахіляе галаву ўніз, калі мые і кандыцыянуе валасы ў душы. Каб высушыць валасы, яна «кладзе» іх непасрэдна на ручнік, а не скідае на спіну.

Памяншае трэнне

Шараванне мачалкамі ці губкамі стварае трэнне, якое можа выдаляць карысныя тлушчы, што падтрымліваюць скуру вільготнай і змазанай, кажа доктар Кіркар'ян. Таму яна выкарыстоўвае толькі рукі, калі мыецца, а калі выходзіць з душа, асцярожна прамочвае скуру ручніком, а не энергічна выцірае.

Выкарыстоўвае крэм, які ўвільгатняе скуру — і шмат

Кожны дзень пасля купання доктар Кіркар'ян намазвае сваё цела шчодрым пластом сродку для ўвільгатнення.

«Чым больш, тым лепш», — кажа яна. Яна выбірае сродкі без араматызатараў і якія хутка ўбіраюцца ў скуру. Яна таксама выкарыстоўвае ўвільгатняльнік для твару пасля ранішняга ўмывання і перад нанясеннем макіяжу.

Каментары

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка7

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне прызначылі новага камандуючага Сухапутнымі войскамі1

З'явіўся ўказ, які дазваляе прыватызаваць арэнднае жыллё1

Іран і ЗША непублічна вялі прамыя перамовы пасля ўдараў Ізраіля

Палітвязня Наліўку падмануў палітвязень Абрамук — забраў падтрымку, якую той павінен быў атрымаць па вызваленні15

Магіла акадэміка Карскага ў Пецярбургу ўся зарасла баршчэўнікам ФОТАФАКТ15

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам8

Як паехаць у экзатычнае падарожжа і не захварэць?

У гульнях за зборную Кітая дэбютавала 18-гадовая баскетбалістка з фенаменальным ростам8

Стала вядома, колькі атрымаюць беларускія артысты за выступленне на начным канцэрце ў Брэсцкай крэпасці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка7

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць