Каханне і сэкс2121

«Каб не курыла і была без татуіровак». Мінчук шукае жонку праз аб'явы на слупах

«Не жарт, усё пераспрабаваў, нічога не дапамагае», — кажа Генадзь. Жаніх распавёў пра сябе агенцтву «Мінск-Навіны».

«Шукаю будучую жонку, якая не курыць, узростам ад 23 да 32 гадоў, ростам ад 170 см. Я, Генадзь, 32 гады, рост 194 см, вага 90 кг. Адукацыя вышэйшая, не куру, алкаголь рэдка, машына ёсць, кватэру будую, па характары добры, спакойны, падатлівы».

«Шукаю жонку даўно, гады чатыры, — дзеліцца Генадзь. — Падыходзіў да дзяўчат на вуліцы, у кафэ, нават на моры. Пісаў на сайтах знаёмстваў. Мне здаецца, там знайсці даму сэрца немагчыма. Віртуальныя залётнікі ім пішуць тысячы паведамленняў, таму ў мае сур'ёзныя намеры ніхто не верыць. Павесіць аб'явы — адзін з многіх метадаў знаёмства, да якога прыйшоў, калі зусім страціў надзею.

Першую аб'яву прыляпіў у пачатку лета — за чатыры месяцы былі званкі ад трох дзяўчат. На жаль, з ніводнай з іх у нас не склаліся адносіны. Першая шукала сабе партнёра для танцаў, другая — патрабавала аплаціць ёй абанементы на фітнес і масаж. Трэцяя сказала, што стары для яе.

Малады чалавек упэўнены, што аб'ява ўвасабляе тое, што ў наш час складана знайсці другую палову. Гэтаму перашкаджаюць такія фактары, як праца, страх знаёміцца з новымі людзьмі, быць адпрэчанымі.

— Хутка мне споўніцца 33 гады, трэба ўзмацніць пошукі, — распавядае Генадзь. — Баюся, што праз некалькі гадоў нічога не захочацца. Расклеіў аб'явы на вуліцах каля дома і працы. Так будзе бліжэй падвозіць дзяўчыну пасля кіно. Сапраўдны мужчына не баіцца расходаваць бензін, але і вешаць паперкі ў іншы раён не паедзе.

Па словах суразмоўцы, у адносінах ён быў, нават быў жанаты. Шэсць гадоў таму развёўся. Сына выхоўвае былая жонка. З іншымі дзяўчатамі ў хлопца не складалася: знікалі, калі заходзіла гаворка пра дзяцей.

— Бурацца ў наш час каштоўнасці шлюбу і сям'і як ячэйкі грамадства і гаранта будучыні, — кажа Генадзь. — Так, тысячы людзей глянуць на аб'яву і скажуць, што дурань. Але мяне яны не цікавяць. Калі патрэбная дзяўчына зверне на мяне ўвагу — будзе дастаткова.

«Паколькі ведаю сабе цану, то і да будучай жонкі прад'яўляю пэўныя патрабаванні. Яна не павінна курыць, без залежнасцяў, мусіць жадаць завесці моцную сям'ю з дзецьмі. Таксама мне хацелася б, каб яна імкнулася шмат чаго дамагчыся і была за раўнапраўе. З вышэйшай адукацыяй, верная і добрая, прыгожая і сур'ёзная. Ростам вышэй за 168 см, без татуіровак», — кажа хлопец. 

Генадзь — доктар-уролаг. Захапляецца кіно, тэатрам, прыродай, більярдам і боўлінгам, настольным тэнісам. Любіць выязджаць на шашлыкі. Акрамя таго, гуляе ў шашкі і шахматы, займаецца плаваннем і вывучае англійскую мову.

— Будаўніцтва кватэры і праца цяпер адымаюць шмат часу, таму на захапленні яго амаль не застаецца, — адзначае хлопец. — Але зацікавіць дзяўчыну магу. Я кантактны чалавек, гатовы падзяляць з будучай жонкай усе яе інтарэсы, разам выхоўваць дзяцей. Са сваіх мінусаў магу назваць толькі тое, што празмерна ласкавы і па характары падатлівы. Супраць свабодных адносін. Не адрозніваюся прыгажосцю — але важна глядзець на ўнутраныя якасці, а не на абалонку.

«Баюся састарэць, таму дзяцей планую завесці цяпер, каб гадаваць іх, пакуль малады, а не на пенсіі. Мне патрэбная стабільнасць, а менавіта — сям'я. Упэўнены, што трэба працягваць пошукі. Хочацца дарыць сваю любоў і клопат», — рэзюмуе Генадзь.

Каментары21

  • Ведьма
    04.11.2022
    Мда, развелся с первой, есть ребёнок, правильно, что на него никто неидет, кому нужен алиментщик?
  • Мімакракадзіл
    04.11.2022
    Усе будучыя жонкі з ростам да 169 уключна зараз такія: "oh no!".
    Выстаўляць патрабаванні да росту гэта нейкі жарт, на мой погляд. Можа наогул не варта было б выстаўляць патрабаванні? І людзі самі пацягнуцца.
  • Žvir
    04.11.2022
    Aj! Dzie ty ciapier znojdzieš, kab i biez tatuirovak i nie palila... Navat na pliažy ich niama. Zirnieš - niby čystaja, a potym bac(!) pad kupaļnikam mišeń na s*acy nabita ! Voj, sujmisia, dy radujsia žyćciu...

Цяпер чытаюць

Перад адстаўкай Дзмітрый Казак напісаў ліст Пуціну з крытыкай вайны5

Перад адстаўкай Дзмітрый Казак напісаў ліст Пуціну з крытыкай вайны

Усе навіны →
Усе навіны

У рэйтынгу самых населеных гарадоў свету памяняўся лідар

У Кыргызстане перад візітам Пуціна пасольства Украіны са сцягам схавалі за LED-экранам1

На станцыі метро «Кастрычніцкая» існавала «сляпая зона» для машыністаў. Цяпер прыдумалі, што з гэтым рабіць1

«Калядную краму», якая прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі, закрылі і праводзяць праверку10

У Паўднёвай Азіі могуць успыхнуць войны за рэкі1

«Лідскае піва» выдала настольны каляндар на беларускай мове3

«Калі назваў цану за кватэру не ў далярах». Беларусы посцяць мемы пра тое, якія дробязі выдаюць несапраўдных беларусаў31

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы18

Пуцін: Баявыя дзеянні спыняцца, калі УСУ пакінуць свае пазіцыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад адстаўкай Дзмітрый Казак напісаў ліст Пуціну з крытыкай вайны5

Перад адстаўкай Дзмітрый Казак напісаў ліст Пуціну з крытыкай вайны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць