«Перапалохалі швачак і прыбіральшчыц». У Магілёве міліцыя прыйшла на агледзіны будынка пад новы ліцэй МУС і навяла шуму
Спецыялізаваныя ліцэі МУС хочуць стварыць у кожным абласным цэнтры. У Магілёве міліцэйскае ведамства, падобна, упадабала для такой навучальнай установы будынак, які цяпер належыць чыгунцы. У ім размяшчаецца падраздзяленне Дарожнага цэнтра падрыхтоўкі чыгуначнікаў, а таксама швейны цэх. Нядаўна брыгада ў форме завітала на нечаканыя агледзіны.
Кубракову прысягае падлетак з Касцюковіч. Фота: прэс-служба МУС
«Заняткі ў Цэнтры падрыхтоўкі не праводзяцца»
Афіцыйнай інфармацыі пра закрыццё ці рэарганізацыю Цэнтра падрыхтоўкі чыгуначнікаў не было. Яго кіраўніцтва запэўнівае журналіста, што ён функцыянуе на ранейшым адрасе, Бялінскага, 5.
Але супрацоўнік чыгункі, які пажадаў не называць свайго імя, кажа, што цяпер Цэнтр пустуе. Заняткі ў ім не праводзяцца.
«Чыгунка аказалася ў нядобрым фінансавым стане і сваю навучальную ўстанову зачыняе. Будынак хоча забраць міліцыя пад свой ліцэй», — адзначае ён.
Комплекс будынкаў з магілёўскім Цэнтрам падрыхтоўкі кадраў для чыгункі. Фота: yandex.by
Швейны цэх, у якім вырабляюць вопратку для чыгуначнікаў, працуе. У яго штаце блізу сотні чалавек. Ён падпарадкоўваецца магілёўскаму філіялу прадпрыемства «Белчыгунказаб».
Па словах супрацоўніка чыгункі, швачак заспакойвае, што яны маюць вялікі заказ на выраб формы для вайскоўцаў. Раней жа кіраўніцтва чыгункі страшыла іх скарачэннем.
Чыгуначнік адзначае, што комплекс будынкаў на Бялінскага сілавое ведамства ўпадабала, бо непадалёк інстытут Міністэрства ўнутраных спраў. Побач з самім Цэнтрам — інтэрнат для яго навучэнцаў. Навучальны корпус злучаны са швейным цэхам калідорам.
«Перапалохалі швачак, давялі амаль да непрытомнага стану кіраўніка і прыбіральшчыц»
Аглядаць будынак, які фармальна застаецца ўласнасцю чыгуначнікаў, прыехала камісія са службоўцаў у міліцэйскай форме без суправаджэння гаспадароў 7 снежня.
Абышоўшы бязлюдныя аўдыторыі вучэльні, міліцыянты наведаліся да швачак. Тыя, хто сутыкнуўся з сілавікамі, адзначаюць, што паводзілі яны сябе нахабна і груба. Без папярэджання здымалі работніц цэха на тэлефоны. Здымалі таксама, як выглядаюць прыбіральні.
«Перапалохалі швачак, давялі амаль да непрытомнага стану кіраўніка і прыбіральшчыц. Людзі перажылі шок, бо думалі, што некага будуць арыштоўваць, арганізацыю зачыняюць, а іх выкінуць на вуліцу. Камісія здзіўлялася, што пра яе візіт не папярэдзілі», — пераказваюць атмасферу ў швейным цэху знаёмыя з сітуацыяй.
Кажуць, у камісіі не было кіраўніка будучай навучальнай установы і начальніка цяперашняга Цэнтра.
Інстытут МУС у Магілёве. Фота: institutemvd.by
Ініцыяваў стварэнне ліцэяў Кубракоў
Стварыць у кожным абласным цэнтры спецыялізаваныя ліцэі МУС прапанаваў сёлета 14 лістапада кіраўнік сілавога ведамства Іван Кубракоў. Цяпер існуе толькі адна такая навучальная ўстанова ў Мінску. Другую збіраюцца адкрыць у Магілёве. Калі пачнецца ў ліцэі навучальны год, пакуль невядома.
Ваенна-патрыятычны клуб «Зубр» у Касцюковічах. Фота: golk.by
Прыярытэт у наборы навучэнцаў у такія ліцэі, паводле Кубракова, будзе надавацца тым, хто добра сябе зарэкамендаваў у ваенна-патрыятычных клубах, якія пасля 2020 года масава ствараюцца пры вайсковых часцях МУС. Туды запісаныя 2 тысячы падлеткаў. Адзін з такіх клубаў стварылі ў Касцюковічах, на малой радзіме Кубракова. У гэтым аддаленым райцэнтры няма вайсковых часцей, ён славуты цэмэнтным камбінатам.
Эти лицеи создают только для того, чтобы выпускниками комплектовать вне конкурса институт и академию МВД.
хх
09.12.2022
чыгуначнікі непатрэбны, кваліфікаваныя інжынеры, рабочыя, медыкі, выкладчыкі непатрэбны. непатрэбны нават хлебаробы... хто ж іх карміць-то будзе? яны не думаюць зусім?
Цяпер чытаюць
Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся33
«Пакой маньяка»: Анатоль Васэрман паказаў свой кабінет з калекцыяй эратычных календароў і порна3535
Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3
Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся
Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 99
У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга44
«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour77
Барысаўскіх палітвязняў Салаша і Бабіцкага асудзілі на пяць гадоў калоніі за арт-прастору «Склад бутэлек»66
Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску1919
Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску19
ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку2121
ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку21
Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах44
Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4
Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ77
Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7
«Пакой маньяка»: Анатоль Васэрман паказаў свой кабінет з калекцыяй эратычных календароў і порна3535
«Пакой маньяка»: Анатоль Васэрман паказаў свой кабінет з калекцыяй эратычных календароў і порна35
У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка2323
У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка23
Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта11
Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта1
Памочнік прэзідэнта Расіі Патрушаў: Варшава знікне за два-тры дні2424
Памочнік прэзідэнта Расіі Патрушаў: Варшава знікне за два-тры дні24
«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ66
«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6
Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс3636
Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс36
Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў99
Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9
28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна44
28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4
СМІ замяняюць беларусам дзяржаву. І інакш пакуль не будзе2929
СМІ замяняюць беларусам дзяржаву. І інакш пакуль не будзе29
Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя1010
Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну77
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну7
Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць1212
Статкевіч: Калі вам даюць «слова афіцэра», вас гарантавана падмануць12
Упершыню над тэрыторыяй Літвы быў збіты беспілотнік66
Упершыню над тэрыторыяй Літвы быў збіты беспілотнік6
YouTube зноў заблакаваў адзін з каналаў тэлеканала СТБ. Гэтым разам — проста падчас жывога эфіру1616
YouTube зноў заблакаваў адзін з каналаў тэлеканала СТБ. Гэтым разам — проста падчас жывога эфіру16
Армада расійскіх ботаў неадступна ходзіць за Ціханоўскай4444
Армада расійскіх ботаў неадступна ходзіць за Ціханоўскай44
Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е1616
Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е16
Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся
Галоўнае
У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях11
«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года
Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты
Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад44
«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей
«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей
Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ77
Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7
Каментары