Эканоміка33

Як падаражэлі за год аліўе і селядзец пад шубай

Год таму мы высветлілі, што інгрэдыенты любімых салатаў даражэлі хутчэй за афіцыйную інфляцыю. А што сёлета: ці аказаліся замарозкі цэн эфектыўнымі?

Дысклэймер: наш матэрыял не прэтэндуе на сур'ёзнае даследаванне. Белстат, чыёй інфармацыяй мы карысталіся, не дае інфармацыі пра сярэднія цэны на некаторыя прадукты кшталту салёных агуркоў ці кансерваванага гарошку (замест іх узятыя цэны з катэгорыі «кансерваваная гародніна»). Інфармацыя статыстычнага органа абагульненая: не ўлічвае, напрыклад, тлустасць маянэзу, катэгорыю яек і г. д. Таксама не ўлічваліся выдаткі на прыгатаванне — а камунальныя паслугі ў Беларусі не таннеюць.

«Аліўе»

Для разліку цаны салата «Аліўе» мы ўзялі наступны рэцэпт: кансерваваныя агуркі (500 грамаў), гарошак (380 грамаў), бульба (500 грамаў), морква (200 грамаў), курыныя яйкі (4 штукі), вараная каўбаса (300 грамаў), маянэз (200 грамаў), рэпчатая цыбуля (100 грамаў).

«Аліўе» Лістапад 2021 Лістапад 2022 Інфляцыя, %
Кансерваваныя агуркі, 1 кг (порцыя) 6,79 (3,40) 8,15 (4,08) 20,03
Гарошак, 1 кг (порцыя) 6,79 (2,58) 8,15 (3,10) 20,03
Бульба, 1 кг (порцыя) 1,3 (0,65) 0,91 (0,46) -30
Морква, 1 кг (порцыя) 1,25 (0,25) 0,92 (0,18) -26,40
Яйкі, дзясятак (порцыя) 2,63 (1,05) 2,99 (1,20) 13,69
Вараная каўбаса в/г, 1 кг (порцыя) 8,11 (2,43) 9,15 (2,75) 12,82
Маянэз, 1 кг (порцыя) 7,82 (1,56) 9,35 (1,87) 19,57
Рэпчатая цыбуля, 1 кг (порцыя) 1,33 (0,13) 1,3 (0,13) -2,26
Сума за порцыю 12,06 13,77 14,18

Пасля істотнага росту ў мінулым годзе сёлета гародніна патаннела. Астатнія тавары ж звыкла даражэлі, што дало выніковы рост цаны порцыі «Аліўе» на 14 працэнтаў.

Гэта адпавядае гадавой інфляцыі па падліках Нацбанка.

Нагадаем, што летась гэты салат падаражэў на 20%.

«Селядзец пад шубай»

Для ацэнкі кошту «Селядца пад шубай» узялі такі рэцэпт: салёны селядзец (350 грамаў), бульба (400 грамаў), буракі (350 грамаў), морква (200 грамаў), курыныя яйкі (2 штукі), рэпчатая цыбуля (100 грамаў), маянэз (300 грамаў).

«Селядзец пад шубай» Лістапад 2021 Лістапад 2022 Інфляцыя, %
Салёны селядзец, 1 кг (порцыя) 7,45 (2,61) 8,29 (2,90) 11,28
Бульба, 1 кг (порцыя) 1,3 (0,52) 0,91 (0,36) -30
Буракі, 1 кг (порцыя) 1,27 (0,44) 0,85 (0,30) -33,07
Морква, 1 кг (порцыя) 1,25 (0,25) 0,92 (0,18) -26,40
Яйкі, дзясятак (порцыя) 2,63 (0,53) 2,99 (0,60) 13,69
Рэпчатая цыбуля, 1 кг (порцыя) 1,33 (0,13) 1,3 (0,13) -2,26
Маянэз, 1 кг (порцыя) 7,82 (2,35) 9,35 (2,81) 19,57
Сума за порцыю 6,82 7,28 6,74

Летась «Селядзец пад шубай» падаражэў яшчэ больш за «Аліўе» (ажно на 36,4%) за кошт шалёнай інфляцыі на гародніну — буракі, напрыклад, за мінулы год выраслі ў цане амаль удвая.

Сёлета аматары гэтага салата павінны быць задаволеныя — порцыя прыбавіла ўсяго 46 капеек, ці крыху менш за 7 працэнтаў.

Нагадаем, што ў нашых разліках не ўлічаныя выдаткі на прыгатаванне.

Каментары3

  • хх
    17.12.2022
    на гэтым тыдні зайшла ў новы магазін (ён у той дзень толькі адкрыўся) з азнаямляльнымі мэтамі. пабачыла таматы больш чым за 10 р. і астатняе такое ж таксама і...

    ноччу мне снілася ежа...
    гатэль па тыпу "усё ўключано", дзе ўдосталь таматаў, агуркоў, перцаў і інш.
  • Vir
    17.12.2022
    Pryhoža vyhliadajuc` tyja talierački... A ūjavicie, kali b pobač z talieračkami pastavili jasče i "spatnielyja" čarački z absaliutikam(!) u dadatak.... Voj... :) Darečy, koļki kastuje pliasačka Absaliuta ū Bielarusi ? Heta, kab dakladna padličyc` biudžet u ahulie...
  • ЯНКА
    17.12.2022
    АБЕД БЯЗБРАЧЫЯ.
    Я дык гатую аляўе ня надта мудрагелістае. У рондаль лью вады й стаўлю на пліту. Прычым, пажадана пстрыкнуць неабходную канфорку, што, праўда, бывае не заўжды, і ты потым стаіш гэткі задуменны над халоднаю пас(к)удзінай. А калі вада ўсёткі забурбаляе, кідаю ў яе свае, у сэньсе курыныя яйкі. І ўжо даволі хутка няўгледныя рукі ў кіпні вялікодна весела й гучна грукаюць імі адно аб другое! А перад прыгатаваньнем аляўя — увага! — неабходна аблупіць крута звараныя яйкі ад шкарлупіньня. І крыкрыкрышыць іх, трапляючы пераважна ў талерку, а не сабе ў тапкі. Але й гэта не канец яшчэ, бо трэ' абавязкова паліваць крышню маянэзам альбо памідорным совусам. Затым ня надта заўзята гэта ўсё саліць. І перамешваць лыжкаю! Праўда, бывае (калі бывае), рэжу, пускаючы скупую сьлязіну, цыбуліну, а замарачвацца з гарошакам ці кіўбасою, то прабачце, няма ў глуздох дурных! Сыйдзе й гэдак. Пойдзе й так! Бо й так не стае ні на што часу.

Цяпер чытаюць

«Муж забраў у закладнікі маіх котак». Дызайнерка Вольга Кардаш — пра развод з мужам, уласную краму і самага стылёвага беларуса5

«Муж забраў у закладнікі маіх котак». Дызайнерка Вольга Кардаш — пра развод з мужам, уласную краму і самага стылёвага беларуса

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржсакратар ЗША: Калі завяршыць вайну ва Украіне немагчыма, нам трэба рухацца далей7

Спецпрадстаўнік Трампа: Украіне могуць быць не патрэбныя рускамоўныя рэгіёны23

ФСБ: Беларус збіраўся ўзарваць у Наварасійску пункт збору расійскіх вайскоўцаў1

Дэфіцыт гародніны: следам за капустай з крамаў прапала цыбуля22

У сталічным гандлёвым цэнтры з’явілася велізарнае велікоднае яйка з сюрпрызам унутры

Хлопец з Гомеля адкрыў беларускі рэстаран на Балі14

Адэсіты гераічна пераплылі Дняпро і здаліся расіянам. Інтэрв’ю даюць з калоніі — сядзяць за незаконнае перасячэнне мяжы21

Кіраўнік Латвійскай федэрацыі футбола: мы не можам арганізаваць турнір з удзелам Беларусі2

У Беларусі летась адбыліся ўспышкі адру і коклюшу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж забраў у закладнікі маіх котак». Дызайнерка Вольга Кардаш — пра развод з мужам, уласную краму і самага стылёвага беларуса5

«Муж забраў у закладнікі маіх котак». Дызайнерка Вольга Кардаш — пра развод з мужам, уласную краму і самага стылёвага беларуса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць