Эканоміка

У некалькі разоў больш за афіцыйную інфляцыю. Як падаражэлі за год аліўе і селядзец пад шубай

За год цана інгрыдыентаў для улюбёных салатаў, аліўе і селядца пад шубай, істотна вырасла. Гэта мы высветлілі, параўнаўшы сярэднія цэны на прадукты за лістапад 2020 і 2021 года.

Дысклэймер: наш матэрыял не прэтэндуе на сур'ёзнае даследаванне. Белстат, чыёй інфармацыяй мы карысталіся, не дае інфармацыі пра сярэднія цэны на салёныя агуркі і кансерваваны гарошак (замест іх узятыя цэны з катэгорыі «кансерваваная гародніна»). Інфармацыя статыстычнага органа абагульненая: не улічвае, напрыклад, тлустасць маянэзу, катэгорыю яек і г.д. Таксама не ўлічваліся выдаткі на прыгатаванне — а камунальныя паслугі ў Беларусі таксама не таннеюць.

Аліўе

Для разліку цаны салата аліўе мы ўзялі наступны рэцэпт: кансерваваныя агуркі (500 грамаў), гарошак (380 грамаў), бульба (500 грамаў), морква (200 грамаў), курыныя яйкі (4 штукі), вараная каўбаса (300 грамаў), маянэз (200 грамаў), рэпчатая цыбуля (100 грамаў).

Аліўе Лістапад 2020 Лістапад 2021 Інфляцыя, %
Кансерваваныя агуркі, 1 кг (порцыя) 5,66 (2,83) 6,79 (3,40) 19,96
Гарошак, 1 кг (порцыя) 5,66 (2,15) 6,79 (2,58) 19,96
Бульба, 1 кг (порцыя) 0,76 (0,38) 1,3 (0,65) 71,05
Морква, 1 кг (порцыя) 0,7 (0,14) 1,25 (0,25) 78,57
Яйкі, дзясятак (порцыя) 2,33 (0,93) 2,63 (1,05) 12,88
Вараная каўбаса в/г, 1 кг (порцыя) 7,77 (2,33) 8,11 (2,43) 4,38
Маянэз, 1 кг (порцыя) 5,98 (1,20) 7,82 (1,56) 30,77
Рэпчатая цыбуля, 1 кг (порцыя) 0,88 (0,09) 1,33 (0,13) 51,14
Сума за порцыю 10,05 12,06 20

За год найбольш падаражэлі морква, бульба і цыбуля. Найменшы рост цаны — у варанай каўбасы, нават меншы за сярэднегадавую афіцыйную інфляцыю.

Як бачна з табліцы, порцыя аліўе летась каштавала крыху больш за 10 рублёў, а за год падаражэла на два рублі. Інфляцыя аліўе склала 20%.

Селядзец пад шубай

Для ацэнкі падаражэння селядца пад шубай узялі такі рэцэпт: салёны селядзец (350 грамаў), бульба (400 грамаў), буракі (350 грамаў), морква (200 грамаў), курыныя яйкі (2 штукі), рэпчатая цыбуля (100 грамаў), маянэз (300 грамаў).

Селядзец пад шубай Лістапад 2020 Лістапад 2021 Інфляцыя, %
Салёны селядзец, 1 кг (порцыя) 5,66 (1,98) 7,45 (2,61) 31,63
Бульба, 1 кг (порцыя) 0,76 (0,30) 1,3 (0,52) 71,05
Буракі, 1 кг (порцыя) 0,65 (0,23) 1,27 (0,44) 95,38
Морква, 1 кг (порцыя) 0,7 (0,14) 1,25 (0,25) 78,57
Курыныя яйкі, дзясятак (порцыя) 2,33 (0,47) 2,63 (0,53) 12,88
Рэпчатая цыбуля, 1 кг (порцыя) 0,88 (0,09) 1,33 (0,13) 51,14
Маянэз, 1 кг (порцыя) 5,98 (1,79) 7,82 (2,35) 30,77
Сума за порцыю 5,00 6,82 36,41

Буракі падаражэлі нават мацней, чым іншая гародніна, амаль у два разы. Найменшы рост сярод інгрыдыентаў — у яек.

Як бачна з табліцы, порцыя «шубы» летась каштавала 5 рублёў і за год падаражэла на 1,82 рубля. Інфляцыя селядца пад шубай склала крыху больш за 36%.

Нагадаем, што ў нашых разліках не ўлічаныя выдаткі на прыгатаванне.

Раней міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю заявіла, што інфляцыя ў гадавым выражэнні склала 10,3%. Як бачым, цэны на інгрыдыенты любімых салатаў падаражэлі куды мацней за афіцыйныя лічбы.

Чытайце таксама:

Чай плюс 18%, агуркі — 40%. Як змяніліся цены на прадукты пасля адмены дзяржрэгулявання

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?13

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую24

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры17

У Дагестане судзілі маладую беларуску — бо апублікавала відэа з лагатыпам Instagram2

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

Які чысты даход патрэбны для камфортнага жыцця ў Еўропе4

Пуцін прачытаў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі лекцыю па гісторыі сярэднявечных славян14

Пасля няўдалага скоку ў возера 19‑гадовы беларус аказаўся ў інвалідным вазку — ён знайшоў сябе ў стварэнні касмічных свяцільнікаў ФОТЫ1

Статкевіч на зварот Золатавай і Калеснікавай: Ён абясцэньвае пакуты і ахвяры, гэта ідэалогія прыстасаванства93

Трамп разлічвае сустрэцца з Зяленскім і Пуціным

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?13

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць