Здароўе44

Што рэальна дапамагае ад пахмелля?

Прадуктаў, якія, як сцвярджаецца, дапамагаюць на наступны дзень пасля бурнай ночы, на рынку многа. Што з іх сапраўды дапамагае?

Фота: vecteezy

Асартымент сродкаў ад пахмелля нямала — ад рэбрэндаваных старых лекаў да новых спецыялізаваных саставаў. Іх вытворцы абяцаюць палёгку на наступны дзень пасля свят. Прадаюцца розныя шыпучыя таблеткі, прызначаныя для «зняцця пахмелля», вадкія электралітычныя дабаўкі на ноч і нават пластыры з вітамінам В1. Нарэшце, нікуды не дзеўся і класічны цытрамон.

Што выклікае пахмелле?

Пахмелле — пабочны прадукт вострай адмены алкаголю. Калі ваш арганізм перапрацоўвае алкаголь, ён расшчапляе яго да ацэтальдэгіду — бясколернага хімічнага злучэння. Ацэтальдэгід, па сутнасці, з'яўляецца атрутай; і калі вашаму арганізму цяжка яго метабалізаваць, тады сэрцабіццё пачашчаецца, і вам можа стаць млосна. Акрамя таго, непрыемныя сімптомы пахмелля — патлівасць, дыярэя, млосць. Усё гэта абязводжвае ваш арганізм і можа выклікаць моцныя галаўныя болі.

Ноч

Стандартная парада нумар адзін, як пазбегнуць пахмелля або палегчыць яго, ​​па-ранейшаму адна: піце ў меру, запівайце алкаголь і не піце на пусты страўнік.

Ваш выбар алкагольных напояў таксама мае значэнне. Светлае піва, белае віно арганізм, як правіла, прымае лягчэй. Цёмныя алкагольныя напоі, такія як бурбон, ром, віскі і чырвонае віно, могуць выклікаць горшае пахмелле. Гэта адбываецца таму, што працэс закісання, які пацямняе іх, выдзяляе злучэнні, званыя кангенерамі, якія могуць узмацніць ваша жахлівае самаадчуванне, калі цела працуе над іх расшчапленнем. Салодкія кактэйлі (у тым ліку з газаванымі напоямі) таксама могуць спрыяць дрэннай раніцы. Яны першапачаткова падвышаюць узровень цукру ў крыві, а потым, калі гэты ўзровень зніжаецца, вы адчуваеце стомленасць і слабасць.

Прымаць аспірын ці цытрамон пасля ўжывання алкаголю забаронена катэгарычна — гэта можа выклікаць язву страўніка. Але абязбольваючае можа палепшыць ваш стан, калі вы прачняцеся.

Раніца пасля

Гідратацыя не менш важная на наступны дзень, каб палегчыць галаўны боль і папоўніць запас вадкасці. Для большасці людзей будзе дастаткова звычайнай пітной вады або газаваных напояў. Піце вадкасць, пакуль ваша мача не стане бледна-жоўтай. 

Згодна з агульнапрынятым меркаваннем, кафеін можа дапамагчы. Кубак кавы, добры чай могуць быць такімі ж эфектыўнымі, як і кафеін у цытрамоне.

Што датычыць розных аздараўленчых напояў і пластыраў ад пахмелля, многія з іх па сутнасці з'яўляюцца вітаміннымі кактэйлямі. Агляд 82 прадуктаў ад пахмелля выявіў, што 51 з іх змяшчае адзін або некалькі вітамінаў, якія перавышаюць сутачную рэкамендаваную дозу. Важна папаўняць вітаміны пасля ўжывання, але лепш атрымліваць іх з натуральных харчовых крыніц.

Класічны сняданак — яйкі, бульба, сыр, гародніна — забяспечыць вас вітамінамі B, C і цынкам у тых жа дозах, што і «сродкі ад пахмелля». 

Але галоўнае — не забывацца пра параду нумар адзін. Піце ў меру. Што занадта — тое не на здароўе.

Каментары4

  • Другого не дано
    01.01.2023
    От похмелья помогает правильное опохмелье...
  • гоблен
    02.01.2023
    Спонсор статьи - Сатан
    Кстати, не слышно его
    Уж не отравилсо ль?
    Алкоголем
  • а вы что влюбились? без него не можете ̶п̶жить?
    02.01.2023
    скажите - как тот, в чьем алкоголе следов крови не обнаружено, может отравиться алкоголем?

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць