У Камяняцкім раёне мужчына стварыў буйную вытворчасць марыхуаны
Супрацоўнікі наркакантролю Брэсцкай вобласці затрымалі 41‑гадовага жыхара адной з вёсак Камянецкага раёна, які вырошчваў каноплі «ў прамысловых маштабах».

Скрыншот з відэа
Паводле звестак міліцыі, мужчына пасадзіў каноплі на полі непадалёк ад свайго ўчастка. Падчас ператрусу ў ягоным доме аператыўнікі знайшлі і канфіскавалі больш за 24 кілаграмы марыхуаны.
Затрыманы прызнаўся, што спачатку прарасціў насенне канопляў дома, а затым перасадзіў расліны за межы сваіх уладанняў. Ён сцвярджаў, што вырошчваў наркотыкі для асабістага ўжывання.
Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.
Каментары