Грамадства66

Святары наведалі Чырвоны касцёл. Што яны там пабачылі

19 снежня ўпаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Анатоль Румак, прадстаўнікі Мінгарвыканкама, КУП «Мінская спадчына», прадстаўнік МНС, а таксама з боку Касцёла — нунцый Антэ Ёзіч, мітрапаліт Юзаф Станеўскі, ксёндз-канонік Юрый Санько, ксёндз-канонік Ігар Лашук, пробашч парафіі ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк і некаторыя іншыя святары прыйшлі ў касцёл для агляду цяперашняга стану святыні.

 

Са сведчанняў святароў і тых, каму ўдалося ўвайсці ў касцёл, выявілася наступнае.

У зале для богаслужэння няма слядоў узгарання, дыму і сажы — касцёл чысты і прыгожы, прыдатны для набажэнстваў.

У касцёле цёпла, батарэі гарачыя (пры гэтым ва ўсіх лістах, якія парафіяльны камітэт атрымліваў ад дзяржаўных устаноў, паведамлялі, што ацяплення ў касцёле няма).

У сакрыстыі агнём пашкоджаны кленчнік і крыж над ім, якія знаходзяцца якраз насупраць разбітага вітражнага акна. У столі над Крыжам выбіта дзірка (прыкладна 40х40 см).

Ва ўсім касцёле, галерэі і падвалах не адчуваецца ўвогуле паху дыму, усюды чыста і цёпла, мноства жывых вазонаў.

На думку відавочцаў, патрэбны рамонт толькі сакрыстыі, які можна выканаць у кароткі тэрмін. І парафія гатова зрабіць яго за ўласныя сродкі (ахвяраванні вернікаў).

Разам з тым КУП «Мінская спадчына» патрабуе закрыць касцёл на рамонт, працягласць якога нават не вызначана.

Ноччу 26 верасня ў касцёле адбыўся пажар. У той жа дзень адміністрацыя Маскоўскага раёна прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове, і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Затым набажэнствы парафіі былі перанесеныя ў Кафедральны касцёл на плошчы Свабоды, а адміністратарам касцёла быў прызначаны Юрый Санько. 

Каментары6

  • Вiтольд
    20.12.2022
    Яжу зразумела, што гэта быу падпал
  • Лідкін боршч
    20.12.2022
    Каталікам няма месца ў лукашэнкаўска-пуцінская Беларусі. Няўжо вы не зразумелі, што барацьба з Саюзам палякаў, знішчэнне могілак польскіх ваяроў, увесь час нядобрыя водгукі аб каталіцкіх ксёндзах не што іншае, як падрыхтоўка да нападу на каталіцтва. Не здзіўлюся, калі на Раство 25 сьнежня пабачым нешта іншае, замест святочных набажэнстваў.
  • Вадя
    20.12.2022
    Они сошли с ума, делая всё возможное для возбуждения к себе ненависти и жажды отмщения.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа67

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць