Грамадства55

«Верагодна, хочуць паказаць, што яны будуць затрымліваць усіх і кожнага». Калегі пра затрыманне Яўгена Лівянта і яго сям'і

За некалькі дзён да Новага года затрымалі вядомага педагога Яўгена Лівянта. Як высветлілася пазней, сілавікі прыйшлі таксама па ягоную жонку, дачку і зяця. Ім прысудзілі па 14-15 сутак арышту. Чаму маглі ўзяцца за вядомага рэпетытара і ягоную сям'ю?

Пасля затрымання Лівянта ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў з'явілася відэа, на якім Яўген распавядаў пра ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года, падчас якіх ён нібыта блакаваў рух транспарту. Таксама на камеру ён распавёў, што прымаў удзел у адным пасяджэнні Кардынацыйнай рады. 

Апроч гэтага, сілавікі вінавацяць Лівянта ў тым, што ягоны адукацыйны цэнтр «100 балаў», не з'яўляючыся ўстановай адукацыі, фактычна ажыццяўляў ліцэнзаваную дзейнасць «з дапамогай змовы з прыватнай школай «Апельсін».

Лівянту далі 14 сутак па адміністрацыйнай справе.

Адзін з былых калег вядомага рэпетытара, з якім паразмаўляла «Наша Ніва», выказвае меркаванне, што цікавасць сілавікоў да Лівянта — гэта помста за ягоную неабыякавасць да тых праблем, якія ёсць у беларускай сістэме адукацыі. 

«Адзінае пытанне, чаму затрымалі не толькі яго, але і ўсю сям'ю. Верагодна, такім чынам яны проста хочуць аказаць на яго дадатковы ціск ці проста паказаць, што яны будуць затрымліваць усіх і кожнага, бо дачка і зяць не мелі дачынення да ягонай дзейнасці, гэта не быў нейкі сямейны бізнэс. Яны працавалі ў іншай галіне», — кажа суразмоўца.

Дачка, напрыклад, працуе ў ІТ. 

Яўген Лівянт з сям'ёю. Фота са старонкі Яўгена Лівянта ў фэйсбуку

Таксама мужчына звяртае ўвагу, што дачка і зяць Лівянта не вярталіся з Польшчы ў Беларусь, а прыехалі на радзіму толькі на вакацыі. 

Яўген Лівянт неаднаразова крытычна выказваўся ў бок беларускай сістэмы адукацыі. З апошняга — ён крытыкаваў шкалу адзнак на цэнтралізаваным тэсціраванні і выказваўся за неабходнасць даць права ў старэйшых класах выбіраць прадметы для далейшага вывучэння.

«Яўген Барысавіч — чалавек, які мае сваю аўтарскую методыку выкладання, яна можа камусьці падабацца ці не падабацца, але яна дае вынікі. Там ёсць вельмі простыя правілы і крокі, якія павінны выконваць усе вучні. Яўген Лівянт — той чалавек, які плённа працуе і аддаецца сваёй справе», — кажа ягоны калега. 

На думку суразмоўцы, калі б ва ўсіх школах выкладчыкі працавалі так, як Лівянт, то рэпетытары для здачы ЦТ наогул былі б непатрэбныя.

Суразмоўца камунікаваў з Лівянтам незадоўга да затрымання. 

«З тых размоў і сустрэч не выглядала, што па ім працуюць сілавікі, што яны збіраюць на яго нейкі кампрамат і г.д. Наколькі мне вядома, усё было як звычайна, не было нейкай заўважнай увагі да ягонай дзейнасці і з боку падатковай ці іншых кантралюючых органаў». 

Навуковец Сяргей Бесараб таксама выключна пазітыўна выказваецца ў бок Яўгена Лівянта.

«Гэта не проста рэпетытар ці выкладчык — гэта сапраўдны асветнік», — лічыць Бесараб. 

Навуковец сам неаднаразова раіў сваім знаёмым звяртацца да яго па рэпетэтарства. 

«Апроч выкладчыцкай дзейнасці, Яўген Барысавіч каля 10 гадоў з'яўляецца старэйшым арганізатарам дзіцячых і падлеткавых турніраў па робататэхніцы. Ён першым пачаў прасоўваць гэты канцэпт у Беларусі, ён з'яўляецца ідэйным заснавальнікам гэтага руху», — кажа Бесараб.

Cяргей Бесараб — хімік, эксперт па радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай бяспецы

Методыку выкладання Лівянта Сяргей параўновае з падрыхтоўкай алімпійцаў. 

«Ён «душыць» вучняў фактычна на злом матэматыкай і фізікай, але падыходзіць да гэтага вельмі цікава. Такі падыход нагадвае падрыхтоўку алімпіяднікаў. Да таго ж ён эрудыраваны чалавек з добрым пачуццём гумару, таму ён прыцягвае да сябе. Лівянт прыхільнік STEM-адукацыі, мае еўрапейскі падыход. Мне наогул цяжка параўноўваць нашу сістэму адукацыіі і тое, што прапанаваў Лівянт», — адзначае навуковец.

Сістэматычнае з'яўленне крытычных заяў у бок беларускай адукацыі ад Лівянта Бесараб тлумачыць тым, што Яўген — гэта той чалавек, якому не ўсё роўна, якой будзе беларуская адукацыя.

Тым не менш, на думку Бесараба, у сістэме адукацыі як раней, так і тым больш цяпер мала людзей, якія разумеюць, што ён хоча данесці і што ён прапануе. 

«Ён хварэе за адукацыю нацыі. Ён адзін з рэдкіх прыкладаў для Беларусі, бо ў нас даволі добра развітая асветніцкая дзейнасць у галіне мовазнаўства, гісторыі. А вось у такіх дакладных навуках, як фізіка, матэматыка, астраномія — Лівянт бадай адзіны такі», — лічыць Сяргей Бесараб.

Апроч Яўгена Лівянта, яго жонкі, дачкі і зяця, затрымалі саўладальніка адукацыйнага цэнтра «100 балаў» Аляксея Іванова.

На відэа, якое з'явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў, Іваноў таксама сцвярджае, што прымаў удзел у акцыях пратэсту 2020 года і выходзіў на дарогу разам з Яўгенам Лівянтам. Як і ў выпадку з Лівянтам, сілавікі ў сваіх відэа робяць акцэнт на высокіх заробках затрыманых саўладальнікаў адукацыйнага цэнтра і прымушаюць агучваць на камеру свой гадавы даход. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Абу
    03.01.2023
    Баль пакуль правіць быдла.
  • даведка
    04.01.2023
    Решение о задержании семьи приняли после пересечения границы дочкой и зятем либо прослушивали Ливянта.
  • root
    04.01.2023
    Yes

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць