Свет

Упершыню за стагоддзе ніжняя палата Кангрэса ЗША не можа выбраць спікера

Рэспубліканец Кевін Маккарці, намінаваны на другую па важнасці пасаду ў амерыканскай палітыцы — пасаду спікера ніжняй палаты — зноў не змог заручыцца неабходнай колькасцю галасоў. Упершыню больш чым за стагоддзе ніжняя палата не можа выбраць старшыню, піша Бі-бі-сі.

Кевін Маккарці. Фота: Alex Brandon / AP

Галасаванне праходзіла тры разы. Маккарці набраў толькі 202 галасы членаў Рэспубліканскай партыі. Каб атрымаць пасаду, яму неабходна прынамсі 218 галасоў.

У палаце сёлета 222 рэспубліканцы, аднак 19 найбольш кансерватыўна настроеных членаў фракцыі не жадаюць яго падтрымліваць. Яны прагаласавалі за іншага рэспубліканца — Джыма Джордана.

Асноўны супернік Маккарці — кандыдат ад дэмакратаў Хакім Джэфрыс — набраў 212 галасоў. За яго прагаласавалі ўсе дэмакраты.

Што цяпер?

Апошні раз такая сітуацыя, калі спікера Палаты прадстаўнікоў не ўдавалася выбраць у першым туры, паўстала 100 гадоў таму. У 1923 годзе, каб абраць кандыдатуру, спатрэбілася дзевяць тураў.

Зараз палата таксама працягне галасаваць да паспяховага зыходу. Пакуль не абраны спікер, заканадаўцы не змогуць займацца ніякімі іншымі пытаннямі — не змогуць даць прысягу новыя члены Кангрэса, не змогуць прымацца новыя законы.

Колькі раўндаў галасавання спатрэбіцца зараз — незразумела. Колькі часу гэта зойме, таксама незразумела. Галасаванне 1923 года расцягнулася на некалькі дзён.

Апазіцыя

Многія спікеры Палаты прадстаўнікоў сутыкаліся з цяжкасцямі на шляху да гэтай пасады, але ўнутрыпартыйныя канфлікты ў мінулым вырашаліся даволі хутка, часта яшчэ да галасавання.

Маккарці ж сутыкнуўся з супрацівам вельмі правых паплечнікаў па партыі яшчэ ў мінулым лістападзе, калі рэспубліканцы па выніках прамежкавых выбараў атрымалі большасць у палаце.

Кангрэсмен Эндзі Бігс са штата Арызона пазіцыянуе сябе як альтэрнатыву Маккарці, хоць і малаверагодную. Таксама супраць Маккарці выступае прадстаўнік Фларыды Мэт Гетц. У першым раўндзе галасавання Бігс атрымаў 10 галасоў, а яшчэ дзевяць рэспубліканцаў прагаласавалі за іншых кандыдатаў.

Апазіцыі Кевін Маккарці не падабаецца па асабістых і ідэалагічных прычынах. Яна ўжо некалькі тыдняў патрабуе ад Маккарці саступак, у прыватнасці — спрашчэння працэдуры імпічменту спікера.

На сустрэчы з прыхільнікамі фракцыі раніцай у аўторак Маккарці сказаў, што супраць яго могуць прагаласаваць да 20 рэспубліканцаў. Аднак ён быў упэўнены, што ў выніку пераможа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю12

Абрабаваны беларус прапаў у Маскве. Ён пазваніў маці, але тая вырашыла, што гэта махляр, і кінула слухаўку2

Самы дарагі дом у жніўні прадалі за 600 тысяч даляраў

На чацвер абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз змену умоваў надвор'я1

У Беластоку адкрылі беларускую кнігарню Kamunikat.shop. Як прайшло адкрыццё і што абмяркоўвалі?15

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць