Naviband і ўкраінская спявачка Tayanna запісалі песню на беларускай і ўкраінскай мовах ВІДЭА
Аўтары песні адзначылі, што асабліва важна цяпер паказаць, наколькі блізкія народы, а таксама беларуская і ўкраінская мовы.
Беларускі гурт Naviband разам з украінскай спявачкай Tayanna (Таццяна Рашатняк) запісалі песню «Бяжы» на беларускай і ўкраінскай мовах і прэзентавалі відэакліп.
Тэкст і музыку напісаў удзельнік гурта Naviband Арцём Лук’яненка. Пераклад на ўкраінскую мову зрабіла ўкраінская спявачка. Беларускую частку песні выконвае Ксенія Жук, а ўкраінскую — Таццяна Рашатняк.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары