Грамадства11

БРЦ: Аляксандр Шакуцін працягвае зарабляць мільёны даляраў у Еўропе, нягледзячы на накладзеныя санкцыі

Аляксандр Шакуцін, які трапіў пад санкцыі ЕС як кашалёк Лукашэнкі, працягвае весці прыбытковы бізнэс у Германіі. Гэтай кампаніяй ён утоена кіруе праз літоўскую фірму, дзейнасць якой у Літве забароненая, а актывы — замарожаныя, даведаўся Беларускі расследавальніцкі цэнтр.

Аляксандр Шакуцін справа

У 2020 годзе бізнэсмен Аляксандр Шакуцін патрапіў пад санкцыі Еўрасаюза за падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Пасля гэтага дзейнасць яго кампаній у Еўрасаюзе мусіла быць спыненая. Аднак расследаванне паказала, што ў Германіі ў Шакуціна ёсць кампанія, якая працягвае функцыянаваць і прыносіць прыбытак.

Фірма SV MASCHINEN займаецца пастаўкамі сельгастэхнікі ва Усходнюю Еўропу. Сярод яе партнёраў — Amazone, New Holland і Lemken. Чалавек з Германіі па просьбе БРЦ пад выглядам кліента патэлефанаваў у кампанію з просьбай аформіць пастаўку ў Беларусь партыі імпартных камбайнаў. Менеджарка нямецкага офіса пацвердзіла, што гэта магчыма. А вывучыўшы фінансавыя справаздачы фірмы, журналісты высветлілі, што яе валавы прыбытак у 2020 годзе — 3,5 мільёна еўра. 

Апытаныя БРЦ эксперты лічаць, што SV MASCHINEN удалося абысці санкцыйнае заканадаўства ЕС дзякуючы заблытанай структуры ўласнікаў. Яна змянілася ў верасні 2020 года, незадоўга да ўвядзення абмежаванняў супраць Шакуціна. Першапачаткова ён валодаў кампаніяй разам з даўнімі партнёрамі: Яраславам Буяльскім, Ігарам Субоціным, Віталём Варатніцкім і Валянцінам Ягоравым.

Цяпер жа сярод уласнікаў з іх застаўся толькі Ягораў, якому належыць 30% фірмы. Астатнія 70% — у літоўскай кампаніі EM SYSTEM.

Гэтая фірма трапіла пад нацыянальныя санкцыі Літвы, і яе актывы на 8 мільёнаў еўра аказаліся замарожаныя, як і яшчэ 6 мільёнаў еўра неразмеркаванага прыбытку.

Прычынай таму — Аляксандр Шакуцін, які з'яўляецца саўладальнікам кампаніі разам з Ігарам Субоціным.

З-за сувязі з EM SYSTEM пад санкцыі патрапіла яшчэ адна літоўская кампанія — Amkodor Baltic. Яе рахункі заблакавалі менавіта за сувязі з Шакуціным, пра што стала вядома з электроннага паведамлення юрыста «Амкадора», якое трапіла ў інтэрнэт.

У Германіі ж сувязь даччынай кампаніі EM SYSTEM з Шакуціным не прасачылі, і яна пазбегла абмежаванняў. Працягвае працу і яе прадстаўніцтва ў Мінску: у 2021 годзе яго чысты прыбытак склаў каля $1 мільёна.

Такім чынам, Аляксандр Шакуцін ужо два гады працягвае весці дзейнасць у ЕС, нягледзячы на забарону Бруселя. БРЦ звярнуўся ў Міністэрства фінансаў Германіі за афіцыйным каментарыем і чакае адказ.

Матерыял расследавальнікі стварылі пры садзеянні JournalismFund.

Чытайце таксама:

У Літве замарозілі актывы, звязаныя з Аляксандрам Шакуціным

«Я прэзідэнта чатыры гады не бачыў!» Вялікае інтэрв'ю з Шакуціным — пра яўрэяў, варварскую палітыку і вінаватых у развале прамысловасці

Шакуцін рызыкуе паўтарыць лёс Чыжа — еўрапейскія санкцыі развальваюць бізнэс

Каментары1

  • даведка
    27.01.2023
    Единственно, на что годны белорусские вузы: поставка юных жён (любовниц) для Лукашенко, Шеймана, Шакутина. 

Цяпер чытаюць

«Не хачу чуць «спердаляй да Украіны» толькі таму, што размаўляю з бацькамі па тэлефоне на рускай». Беларусы дзеляцца, чаму вяртаюцца з Польшчы71

«Не хачу чуць «спердаляй да Украіны» толькі таму, што размаўляю з бацькамі па тэлефоне на рускай». Беларусы дзеляцца, чаму вяртаюцца з Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніком расійскай дыверсійнай сеткі ў Польшчы быў ураджэнец Украіны з пашпартам РФ5

Трамп за чатыры гадзіны апублікаваў больш за 160 пастоў16

Жыхар Магілёва паскардзіўся ў прафсаюз, што яму плацілі занадта высокі заробак3

У Чарнобылі знайшлі незвычайны чорны грыб, які сілкуецца радыяцыяй5

Мужчына, абвінавачаны ў спробе выкрадання дзяцей у Бараўлянах, аказаўся без віны вінаватым12

«Ідуць шляхам Бабарыкі»: Мікіта Моніч адказаў Радзівону Коласу на крытыку ініцыятывы Maldzis16

Расія выпадкова вывела са строю адзіную стартавую пляцоўку для пілатаваных палётаў19

Літоўскі вытворца: Дрон з Гродна наш, але ён перароблены і невядома як трапіў у Беларусь1

Беларускі абураныя: Luxvisage выпусціў адвэнт-каляндар, але набыць яго ў Беларусі нельга — толькі замовіць з Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не хачу чуць «спердаляй да Украіны» толькі таму, што размаўляю з бацькамі па тэлефоне на рускай». Беларусы дзеляцца, чаму вяртаюцца з Польшчы71

«Не хачу чуць «спердаляй да Украіны» толькі таму, што размаўляю з бацькамі па тэлефоне на рускай». Беларусы дзеляцца, чаму вяртаюцца з Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць