Свет11

Кіраўнік Bellingcat Хрыста Грозеў праз пагрозу жыццю быў вымушаны пакінуць Вену, дзе жыў

Балгарскі журналіст, адзін з самых вядомых у свеце расследавальнікаў, дырэктар групы Bellingcat Хрыста Грозеў вымушаны пераехаць з Аўстрыі, дзе ён пражыў амаль 20 гадоў, з-за меркаванай пагрозы з боку расійскіх спецслужбаў. Пра гэта піша Moscow Times са спасылкай на аўстрыйскую газету Falter.

 «Я падазраю, што расійскіх агентаў, інфарматараў і падручных у горадзе больш, чым паліцэйскіх», — сказаў Грозеў Falter.

Паведамляецца, што журналіст быў вымушаны адмяніць запланаванае вяртанне ў Вену з паездкі ў Злучаныя Штаты пасля таго, як кантакты з выведкі папярэдзілі яго, што ён можа апынуцца ў небяспецы, калі вернецца.

53-гадовы Грозеў адыграў вядучую ролю ў шэрагу найбольш гучных расследаванняў Bellingcat, у тым ліку ў справе атручэння ў 2018 годзе расійскага падвойнага агента Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў брытанскім горадзе Солсберы, атручэння ў 2020 годзе крытыка Крамля Аляксея Навальнага ў Сібіры.

Расія абʼявіла Грозева ў вышук у снежні.

У ліпені Федэральная служба бяспекі Расіі заявіла, што Грозеў удзельнічаў у «сарванай змове» з мэтай захопу расійскіх знішчальнікаў, але не паведаміла, ці была распачатая крымінальная справа супраць журналіста.

Грозеў адхіліў абвінавачванні і абвінаваціў расійскую ўнутраную разведку ў падробцы доказаў.

Каментары1

  • Юрий
    02.02.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай12

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай12

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць