Свет2525

Біл Гейтс назваў будучую вялікую пагрозу для чалавецтва. З яго ацэнкай згодзен Інтэрпал 

Яшчэ раней ён цалкам прадказаў з'яўленне «глабальнай эпідэміі».

Фота: Markus Schreiber, AP

Мультымільярдэр, філантроп, адзін з заснавальнікаў карпарацыі Microsoft Біл Гейтс папярэдзіў, што самым сур'ёзным выклікам для чалавецтва стане біятэрарызм. Пра гэта 14 лютага паведаміла агенцтва Euronews са спасылкай на інтэрв'ю мільярдэра журналісту BBC.

У гэтым інтэрв'ю Біл Гейтс растлумачыў, чаму лічыць біятэрор пагрозай і чым ён адрозніваецца ад пандэмій.

«Біятэрор і пандэмія аднолькава падвяргаюць чалавецтва небяспечным і смяротным захворванням, аднак ад біятэрарызму складаней абараніцца, бо яго адэпты робяць гэта свядома і лепш ведаюць вашыя слабыя месцы», — адзначыў Гейтс.

Такую ж пазіцыю займае Інтэрпал, сцвярджаючы, што тэракты біялагічнай скіраванасці здольныя сеяць больш страху і разбурэнняў, чым звычайныя.

«Пагроза біятэрарызму існуе: актуальныя звесткі ўказваюць на тое, што асобныя тэрарыстычныя групы і злачынцы маюць як магчымасці, так і намер выкарыстоўваць біялагічныя кампаненты для прычынення шкоды грамадству», — паведамляе Інтэрпал.

Па звестках арганізацыі, падобныя напады могуць адбыцца дзе заўгодна і без папярэджання. Падчас іх могуць быць скарыстаны бактэрыі сібірскай язвы, якая амаль заўсёды прыводзіць да смерці людзей і жывёл. Напрыклад, у ЗША ў 2001 годзе сібірскай язвай праз пошту наўмысна заразілі больш за два дзясяткі чалавек, пяць з якіх памерлі ад хваробы.

Нагадаем, што Біл Гейтс яшчэ ў 2015 годзе папярэдзіў аб будучай глабальнай эпідэміі. Таксама падчас нядаўняга інтэрв'ю агенцтву BBC мільярдэр пракаментаваў той факт, што ён стаў цэнтрам тэорыі змовы аб таямнічым з'яўленні каранавіруса.

«Я гэтага не чакаў. Падчас пандэміі былі дзясяткі мільёнаў паведамленняў аб тым, што я наўмысна выклікаў яе ці адсочваю людзей праз вакцыны. Гэта праўда, што я звязаны з вакцынамі, але я фінансую іх, каб ратаваць жыцці. Я думаю, што людзі шукаюць «пугалку» за заслонай альбо празмерна спрошчанае тлумачэнне рэальнасці. Відаць, эмоцыі злосці нашмат лягчэй зразумець, чым асновы біялогіі», — сказаў ён.

Чытайце яшчэ:

Два японцы памерлі пасля трансплантацыі органаў у Беларусі. У Японіі завялі крымінальную справу

Пасля пачатку пандэміі ўсё больш маладых памірае ад інфарктаў. Вось у чым прычына

Навуковы прарыў: інсулін можна выпускаць у таблетках. Расказваем, як гэта стала магчымым

Каментары25

  • Снид
    15.02.2023
    ага, "прадказаў"...
    сам сделал, сам предсказал, тоже мне нострадамус)))
  • Антихрист
    15.02.2023
    Эта сволочь нас опять готовит и предупреждает. Угомони его Господи!
  • Алесь
    15.02.2023
    Антихрист, беларусы ў ружовых акулярах. Для іх гэта дзядзя дабрадзей. Усіх хоча выратаваць і ўсім дапамагчы.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць