Грамадства1818

Ціханоўская ў Мюнхене размаўляла з Олафам Шольцам і кіраўніком яго канцылярыі

Святлана Ціханоўская разам з дэлегацыяй свайго Офіса і Аб’яднанага пераходнага кабінета падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы правяла сустрэчу з федэральным канцлерам Германіі Олафам Шольцам, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай. 

Святлана Ціханоўская з Олафам Шольцам. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Падчас сустрэчы абмеркавалі неабходнасць новай скаардынаванай стратэгіі ў абарону беларускай незалежнасці.

Таксама адбылася сустрэча з кіраўніком канцылярыі Шольца Вольфгангам Шмітам. Яны абмеркавалі будучыню бяспекі ў рэгіёне і агульную стратэгію ў Міжмор’і, дзе Беларусь — адзін з ключавых элементаў бяспекі.

На сустрэчы гаварылі і пра канцэпцыю кааліцыі ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Ціханоўская папрасіла Германію стаць адным з лідараў такой кааліцыі, каб выступіць гарантам мірнага пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі, вываду расійскіх войскаў, распрацоўку плана адбудовы Беларусі і плана Маршала для нашай краіны.

Святлана Ціханоўская з Вольфгангам Шмітам. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Акрамя нямецкіх палітыкаў, Ціханоўская правяла сустрэчы і з іншымі ўплывовымі ў заходнім свеце асобамі. Адным з яе суразмоўцаў стаў амерыканскі амбасадар Майкл Макфол. Ён адзін з былых амбасадараў ЗША і цяпер актыўна працуе ў дапамозе Украіне і Беларусі.

З ім Ціханоўская гаварыла пра тое, якім чынам вярнуць Беларусь у парадак дня, вызваліць палітвязняў, зрабіць санкцыі больш эфектыўнымі. Сярод іншага абмяркоўвалася стварэнне кааліцыі ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі з розных краін, якія будуць сістэматызаваць працу і стратэгію бачання сітуацыі па Беларусі, а таксама ўдзел экспертнай, прафесійнай супольнасці ў падрыхтоўцы праграмы рэформаў для новай Беларусі.

Таксама Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных спраў Ісландыі, якая зараз старшынюе ў Радзе Еўропы. Абмяркоўвалася пашырэнне ўдзелу Беларусі ў праектах Рады Еўропы, развіццё кантактнай групы ў межах Рады Еўропы. У кантактную групу ўвайшлі 10 прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў.

Абмяркоўвалі сярод іншага і дакументы новай Беларусі, з якімі беларусы маглі б падарожнічаць, знаходзіцца легальна на тэрыторыі Еўрапейскага саюза, а таксама мець магчымасць выязджаць. У выніку дамовіліся адносна рэгулярных кансультацый, некалькіх сустрэч у найбліжэйшы час і канкрэтныя праграмы падтрымкі.

Пасля Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з еўракамісаркай па ўнутраных справах Ільвай Ёхансан. На сустрэчы быў прадстаўлены праект дакумента, які дапаможа беларусам ідэнтыфікавацца за мяжой, пацвярджаць сваё грамадзянства, а ў ідэале — падарожнічаць. У сакавіку-красавіку адбудуцца кансультацыі з міністрамі замежных спраў па пытаннях выдачы такіх часовых дакументаў і спрашчэння знаходжання беларусаў.

Святлана Ціханоўская з Ільвай Ёхансан. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Акрамя таго, абмеркавалі і спрашчэнне візавых працэдур. Ціханоўская заклікала да пашырэння практыкі выдачы гуманітарных віз, якія дазваляюць беларусам выязджаць з краіны, падаўжэння тэрміну і выдачы доўгатэрміновых шэнгенскіх віз на 2, 3 і 5 гадоў.

Таксама гаварылі пра спрашчэнне выдачы міграцыйных дакументаў беларусам, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЕС: каб не патрабавалі апастыль, даведкі аб несудзімасці, а сам тэрмін разгляду дакументаў быў хутчэйшы ў дачыненні да беларусаў. Гаварылі таксама пра магчымасць адкрыцця гуманітарных калідораў у выпадку эскалацыі і на выпадак закрыцця межаў.

Чытайце таксама:

Шольц заклікаў усіх саюзнікаў даць танкі Украіне проста цяпер, а Макрон сказаў пра нясвоечасовасць дыялогу

Сорас: Перамога Украіны будзе спрыяць распаду Расійскай імперыі

Каментары18

  • Ха ха ха
    17.02.2023
    Вось яшчэ і яшчэ адна размова і пераможам)))
  • Магатэ
    17.02.2023
    НН, удакладладнице кали ласка ци запланавана сустрэча з Гросси у справе распрацоуки мирнага атама у Беларуси. Дзякуй
  • volodja volodjevich
    17.02.2023
    кгбэшнікі, фсбэшнікі, ябацькі і карысныя ідыёты Пазняка объединяйтесь. Ціханоўская сустрэлася, Ціханоўская сказала!

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць