Здароўе22

У хворага на рак прастаты развіўся некантраляваны замежны акцэнт

Гэты амерыканец ніколі не быў у Ірландыі і не мае ірландскіх каранёў, але стаў размаўляць з ірландскім акцэнтам і нічога не мог з гэтым зрабіць.

Фота: vecteezy

Амерыканец з дыягнаставаным ракам прастаты раптоўна і некантралявана стаў размаўляць з ірландскім акцэнтам. Пра гэта 17 лютага паведаміла агенцтва BBC са спасылкай на Брытанскі медыцынскі часопіс (BMJ).

Мужчына, якому было больш за 50 гадоў, на думку лекараў, пакутаваў ад сіндрому замежнага акцэнту (Foreign accent syndrom, ці проста FAS).

Гэты рэдкі сіндром заставаўся з мужчынам да канца яго жыцця.

«Характэрна тое, што ён ні разу не наведваў Ірландыю і ў яго там няма блізкіх сваякоў. Але яго ірландскі акцэнт быў некантраляваным, прысутнічаў у любых сітуацыях і паступова станавіўся ўстойлівым», — піша BBC, цытуючы медыцынскіх спецыялістаў.

Па словах медыкаў, ва ўсім свеце было зафіксавана толькі некалькі падобных выпадкаў.

«Наколькі нам вядома, гэта першы выпадак FAS, які быў апісаны ў пацыента з ракам прадсталёвай залозы, і трэці, апісаны ў пацыента са злаякасным наватворам. Пры гэтым у мужчыны не было анамалій неўралагічнага абследавання, псіхіятрычнага анамнезу або МРТ-анамалій галаўнога мозга пры з'яўленні сімптомаў раку прастаты», — адзначылі спецыялісты.

Яны мяркуюць, што прычынай узнікнення сіндрому замежнага акцэнту з'яўляецца паранеапластычнае неўралагічнае расстройства (PND) — стан, калі імунная сістэма ў хворага на рак чалавека атакуе яго мышцы, нервы, а таксама галаўны і спінны мозг.

«Гэта ў тым ліку прыводзіць да адчування, быццам ты чуеш нейкага незнаёмца побач з сабой», — кажуць даследчыкі.

Згодна з інфармацыяй BBС, адзін з першых зарэгістраваных выпадакаў FAS развіўся ў жыхаркі Нарвегіі падчас Другой сусветнай вайны, калі каля яе ўзарвалася авіябомба. У выніку жанчына загаварыла з нямецкім акцэнтам, з-за чаго яе пазбягалі і лічылі шпіёнкай з Германіі.

Чытайце яшчэ:

Упершыню ў свеце Альцгеймер знайшлі ў 19-гадовага маладога чалавека

Як марыхуана звязаная з хірургіяй — што даведаліся дактары

Алкаголь шкодны. Але ў малых дозах ратуе ад дэменцыі 

Каментары2

  • Эннот
    18.02.2023
    Какая то фантастическая версия : от рака простаты изменился акцент !
    Все гораздо прозаичней. 
    Когда инопланетяне заменяют людей на своих ,иногда бывают ошибки 
    в заложенных в мозг клонов языковых пакетах.

  • Змицер
    18.02.2023
    Эннот, перед смертью приоткрывается дверка в "забытые" прошлые жизни.

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць