Грамадства66

Лукашэнка ляціць у Кітай

Візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку запланаваны з 28 лютага па 2 сакавіка, паведамляе дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін. Фота: president.gov.by

Паведамляецца, што ў верасні 2022 года на двухбаковай сустрэчы ў межах саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Лукашэнка і Сі Цзіньпін прынялі сумесную дэкларацыю аб вывадзе адносін на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства.

У паведамленні гаворыцца, што аналіз дасягнутага і патэнцыял для развіцця адносін краін стануць прадметам разгляду ў час афіцыйнага візіту. Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах. У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных маштабных праектаў.

Адзначаецца, што будуць закранутыя ў тым ліку пытанні «ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы і рэагавання на найбольш вострыя выклікі ў сучаснай міжнароднай абстаноўцы».

Чакаецца, што па выніках перамоў будзе падпісаны вялікі пакет дакументаў па развіцці адносін у ключавых сферах.

Плануецца, што ў Пекіне Лукашэнка таксама правядзе шэраг сустрэч з вышэйшымі службовымі асобамі КНР і кіраўніцтвам вядучых кітайскіх карпарацый.

Каментары6

  • Алек. Ру
    25.02.2023
    Папрашайнічаць будзе, як піць даць.
    Хоць дзесьці яго будуць прымаць з дыпламатычнымі стандартамі а не як васала ці прыдуркаватага тлустага сабачніка
  • Ёсік
    25.02.2023
    Адкрыў мяжу, стары, Вялікі камень навошта будавалі. Мне цікава ў Еўропу тавар пастаўляць, у Расею і з Кітая паставім.
  • ром
    25.02.2023
    Ёсік , а Эуропе то цикава????
    ты слышал о бесконтрольном поступлении зерна из Укр? и польские роольники бастуют под границей против укр зерна

Цяпер чытаюць

У Магілёве абрабавалі банк6

У Магілёве абрабавалі банк

Усе навіны →
Усе навіны

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

Нейтральная, але безабаронная. Швейцарыя расчароўваецца ў сваім нейтралітэце11

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

Праз заяву расійскага дыпламата Кім Чэн Ын спыніў вайсковую дапамогу Расіі — ГУР5

Заробак 4 500 рублёў. Колькі трэба назбіраць, каб купіць жыллё ў крэдыт і колькі застанецца на жыццё2

У Расіі арыштавалі генерала, які адказваў за ўзбраенне авіяцыі і СПА12

Як змяніўся Даўгінаўскі тракт пасля рэканструкцыі3

Гомельшчына і не толькі. Дзе і як паміралі расійскія вайскоўцы ў Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве абрабавалі банк6

У Магілёве абрабавалі банк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць