ЗША ўпэўненыя, што Кітай разглядае магчымасць адпраўкі ўзбраенняў у Расію, але амерыканская разведка мяркуе, што Пекін яшчэ не прыняў канчатковага рашэння, заявіў CBS News дырэктар ЦРУ Уільям Бернс.

Кітайскі лідар Сі Цзіньпін і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Фота: Alexandr Demyanchuk, Pool Sputnik Kremlin, AP
«Мы не бачым сведчанняў рэальных паставак смертаноснага абсталявання», — дадаў Бернс.
У пятніцу тэлеканал CNN паведаміў, што кітайскі ўрад разглядае магчымасць надання Расіі беспілотнікаў і боепрыпасаў для вайны ва Украіне.
CNN спаслаўся на інфармацыю ад трох крыніц, знаёмых з разведданымі.
Чытайце таксама:
Лукашэнка ляціць у Кітай
Кітай апублікаваў сваю пазіцыю па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне
Der Spiegel: Кітай вядзе перамовы з Расіяй адносна паставак дронаў-камікадзэ
-
Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны
-
Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны
-
«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу
Каментары