Культура1717

Аршанскія ўлады адмовіліся змяніць рускамоўную частку мемарыяльнай дошкі ў гонар Уладзіміра Караткевіча

Размова — пра надпіс на мемарыяльнай дошцы, прысвечанай пісьменніку Уладзіміру Караткевічу, якая была ўстаноўлена ў лістападзе мінулага года на будынку сярэдняй школы №3 Оршы. Пад адпаведным зваротам да ўлад было сабрана больш за сотню подпісаў, паведамляе «Народная Воля».

Падпісанты звароту апелявалі да артыкула 2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, згодна з якім «грамадскія адносіны ў сферы культуры грунтуюцца на аснове прынцыпу прыярытэту развiцця беларускай нацыянальнай культуры і прызнання беларускай мовы адным з фактараў фарміравання нацыянальнага менталітэту»; а таксама артыкула 8, згодна з якім «напрамкамі дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры з’яўляюцца захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыя беларускай нацыянальнай культуры i мовы».

«Улічваючы неацэнны ўклад вялікага беларускага пісьменніка ў развіццё беларускай мовы і культуры, а таксама беларускае заканадаўства, просім замяніць мову мемарыяльнай дошкі на беларускую — мову пісьменніка», — гаварылася ў звароце неабыякавых жыхароў Віцебскага рэгіёна.

Аднак аршанскія ўлады гэтых аргументаў не пачулі.

Чыноўнікі спасылаюцца на тое, што памятная дошка складаецца з дзвюх частак. На адной размешчаны партрэт пісьменніка і тлумачальны надпіс пра яго на рускай мове. Другая частка — урывак з верша Уладзіміра Караткевіча «У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы…» на беларускай мове.

Кажуць, гэта зроблена наўмысна, бо Караткевіч пісаў свае творы як на рускай, так і на беларускай мовах.

«У гады студэнцтва з 1949 па 1954 год (філалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі) пісьменнікам былі напісаны творы на рускай мове (аповесць «Предыстория», апавяданні «Скрипка поёт», «Клён», «Руки» і іншыя, верш «Тут будет канал»). Пасля заканчэння ўніверсітэта з 1954-га па 1958 год Караткевіч выкладаў рускую мову і літаратуру», — падмацавалі выканкамаўцы сваю пазіцыю фактамі з біяграфіі пісьменніка.

Яшчэ адным аргументам стала тое, што адукацыйны працэс у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Орша імя У. Караткевіча» ажыццяўляецца на рускай мове.

Так як, згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы, на думку намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама Уладзіміра Калачова, «замена дошкі на будынку ўстановы адукацыі немэтазгодная».

Каментары17

  • Пціч
    10.03.2023
    Т.Шчытцова, В.Мажэйка, ўсё нармальна, праўда, без гвалту..?
  • Грышка
    10.03.2023
    Ганьба аршанскім уладам. Слава падпісантам звароту. Іхная ініцыятыва паказвае беларускую самапавагу й патрыятызм.
  • Ничего удивительного
    10.03.2023
    Оккупационная, русская власть никогда не позволит, чтобы у беларусов было своё, беларуское...

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня21

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі1

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць