Эканоміка1414

З-за дагавораў з Расіяй у Беларусі істотна даражэе алкаголь

Рост цэн ніяк не звязаны са змяненнем сабекошту вытворчасці. 

Па падліках Белстата, толькі за люты 2023 года алкагольныя напоі падаражэлі на 4,59%. У прыватнасці, цана настоек горкіх моцных вырасла на 9,53 працэнта, гарэлкі — на 7,35 працэнта, віна вінаграднага мацаванага — на 4 працэнты.

Чаму гэта адбылося, патлумачыў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у эфіры «Беларусь24», піша «КП у Беларусі».

Аказалася, што гарэлка і іншы алкаголь падаражэлі не з-за росту сабекошту вытворчасці ці па рашэнні беларускіх уладаў. Па словах Багданава, справа ў дагаворах з Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы, якія падпісаў урад Беларусі. З-за гэтага ў Беларусі вымушаныя паднімаць акцызы на алкагольныя напоі да ўзроўню суседа.

Каментары14

  • Ёсік
    12.03.2023
    А чаму ваш старэйшы брат не знізіў акцызы да беларускіх коштаў? Мы самастойныя, ніякая Расея намі не верціць. Шчэ як верціць, нават і не пытаецца.
  • chauffé
    12.03.2023
    Давно пора.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    12.03.2023
    Трымае Імперыя Зла Сінявокую на кароткім павадку. Дый справа не толькі ў гарэлцы і вінах. Гузік прышыць у нас не маюць права без інструкцый з Масквы. 
    Неяк, пару гадоў таму, рашыў зрабіць "маніторынг" прыватных крамаў у нашым райцэнтры. Хаджу, гляджу я на паліцы і, што я бачу. Паўфабрыкаты. Галубцы, на цэтліку напісаны вытворца -- Расея. Маць вашу за нагу, калхознікі тупарылыя! У нас, што капуста не расце??? Свінні ня плодзяцца??? Вязуць галубцы з Расеі!!! аКуець! Далей гляджу... Катлеты паўфабрыкаты -- Украіна... Салаты (усялякіх разнастайнасцяў) -- Расея. Хрэн у цюбіках (маць вашу за нагу) -- Украіна! У нас, каб вырасціць хрэн -- субтропікі патрэбныя??? Ды ён расце пад кожным плотам!
    Шаркоўскі раён -- самы бедны і выміраючы раён Беларусі!  Яны просяць, моляць -- правядзіце ў нас "плебесцыт" аб далучэнні да Глыбоцкага раёна, ды хоць дарогі заасфальтуюць!
    Ды дайце гэтай Шаркоўцы адкрыць цахі па вырабу тых жа галубцоў, катлетаў, вырошчванню хрэна! Яны заваляць усю Беларусь і на экспарт яшчэ пашлюць ... у Расею!

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць