Эканоміка22

«Еўраопт» прадае тавары з IKEA. «Адкуль яны — наша ўнутраная інфармацыя»

«Еўраопт» стаў прадаваць тавары вядомай шведскай маркі.

Кадры з відэа ў Tiktok

Посуд ад IKEA пабачылі ў адной з крам беларускай гандлёвай сеткі.

Тавары ад шведскага брэнда ёсць у інтэрнэт-каталогу «Е-дастаўкі»: там цяпер 20 тавараў, пазначаных як прадукцыя IKEA.

Збольшага гэта кухонныя прадметы. Напрыклад, ікееўскую тарку кітайскай вытворчасці можна замовіць за 14,40 рубля, гумавую формачку для льду — за 10,61, а набор дзіцячага посуду з чатырох прадметаў — за 28,45 рубля.

Фота: e-dostavka.by

Акрамя тавараў для кухні, «Е-дастаўка» прапануе ікееўскія дзіцячыя гаршкі, вешалкі, крэслы і нават матрацы па 149,99 рубля за штуку. Калі верыць каталогу, гэтыя матрацы вырабленыя ў Расіі (але летась IKEA сышла з расійскага рынку, а чатыры заводы гэтай кампаніі ў Расіі былі прададзеныя).

Фота: e-dostavka.by

Журналістка «Нашай Нівы» як пакупніца пазваніла ў кантакт-цэнтр «Е-дастаўкі» і спытала, што за прадукцыю прадаюць пад шведскім брэндам. Там пацвердзілі, што гэта насамрэч тавары IKEA, але адмовіліся тлумачыць, як яны трапілі ў Беларусь — маўляў, гэта ўнутраная інфармацыя, пастаўшчыкі возяць. 

У мінулым годзе шведскі брэнд IKEA абвясціў пра сыход з беларускага і расійскага рынкаў.

У Беларусі крам IKEA не было, але тавары завозілі асобныя прадпрымальнікі. Разам з тым, была вытворчасць IKEA — прадпрыемствы ў Магілёве, Барысаве і Віцебску, якія ўваходзілі ў канцэрн VMG Group.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

ІKEA прыпыняе працу ў Расіі і Беларусі

Ikea вызначылася з лёсам бізнэсу ў Беларусі

Што беларускія прадпрыемствы рабілі для IKEA

Каментары2

  • Kotya
    23.03.2023
    Сначала режим вводит санкции против европейских товаров, а потом продает их же дороже тк все равно знают, что люди будут покупать. Туда же и евромол, которые возит все из европы. Про санкции удобно заливать в телеке для ябатек, а заработать это святое) 
  • Litvin
    23.03.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць