Вайна22

Кіраўнік Крыма стварыў уласную ПВК, звязаную з Яўгенам Прыгожыным

На паўвостраве стварылі новую ваенізаваную структуру — камандуе ёй прыгожынскі куратар у Афрыцы, пішуць «Важныя гісторыі».

Чальцы «Канвою». Фота: тэлеграм-канал «Канвой»

У сакавіку гэтага года кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў у эфіры крымскага тэлебачання распавёў аб з'яўленні ў Крыме прафесійнага вайсковага падраздзялення: «Хлопцы, якія прайшлі ўсё што можна, у кіраўнікоў — па некалькі ордэнаў Мужнасці, начальнік штаба — Герой Расіі».

Крыху раней у тэлеграм-канале з назвай «Канвой» было апублікавана відэа — на ім Аксёнаў інспектуе пазіцыі новага падраздзялення.

ПВК «Канвой» — адносна новае прыватнае вайсковае падраздзяленне. Яго аднайменны канал у тэлеграме быў створаны ў лістападзе мінулага года.

Нароўні з заклікамі ўступаць у ПВК і фатаграфіямі і відэа з перадавой там таксама публікуюцца філасофскія тэксты пра «моцную праваслаўную Расію» і «ўкраінскіх сатаністаў», «народ-пераможцу»; канспіратыўныя тэорыі пра тое, як Ракфелеры выкупілі сістэму водазабеспячэння ва Украіне і цяпер «з дапамогай спецыяльнага хімічнага саставу паралізуюць тыя ўчасткі мозга, якія адказваюць за ідэнтыфікацыю чалавека».

Фармальна «Канвой» — гэта баявы армейскі рэзерв, яго чальцы заключаюць два кантракты — адзін з «Канвоем», другі — з Міністэрствам абароны. Гэта дазваляе мець гарантаваныя выплаты ў выпадку ранення або смерці. Суразмоўца «Важных гісторый» атрымліваў, па яго словах, каля 200 тысяч у месяц (каля 2,6 тысячы даляраў), камандаванне — 300 тысяч (каля 3,9 тысячы даляраў). Акрамя гэтага, тым, хто праслужыць у падраздзяленні год, абяцаюць зямлю «ў Крыме або Абхазіі».

На момант, калі ПВК пачынала фармавацца і туды ўладкаваўся суразмоўца «Важных гісторый», у складзе падраздзялення было каля 300 чалавек.

Сёння пазіцыі «Канвою» знаходзяцца ў суседняй з Крымам Херсонскай вобласці.

Кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў на пазіцыях «Канвою». Фота: тэлеграм-канал Аксёнава

Як вынікае з рэпартажу тэлеканала ВГТРК, у падраздзялення ёсць цяжкая тэхніка — танкі Т-80 і Т-90 і нават свая радыёэлектронная разведка.

«Па матэрыяльным забеспячэнні наогул ніякіх праблем. Выдалі бронекамізэлькі, каскі, акуляры, пальчаткі, балаклавы, заплечнікі рэйдавыя, увогуле, усё. Тры камплекты рэчаў», — кажа «Важным гісторыям» былы член ПВК.

Трэніровачны палігон «Канвою» знаходзіцца ў вёсцы Перавальнае пад Крымам, што вынікае з інфармацыі, апублікаванай у адным з чатаў, дзе кантактуюць добраахвотнікі. У гэтым крымскім пасёлку ў 80-я гады знаходзіўся 165-ы навучальны цэнтр па падрыхтоўцы замежных вайскоўцаў. Цяпер такая ж назва — у навучальнага цэнтра па падрыхтоўцы снайпераў у Крыме. У складзе «Канвою» ёсць снайперскае падраздзяленне, распавёў яго былы ўдзельнік (на момант, калі ён ваяваў у складзе гэтай ПВК, у падраздзяленні было пяць снайпераў).

Хто такі «Мазай»

Камандзір «Канвою» мае пазыўны «Мазай». У ім можна апазнаць Канстанціна Пікалава — правую руку Прыгожына, куратара ПВК «Вагнер» у Афрыцы.

Канстанцін «Мазай» Пікалаў. Скрыншот відэа «Расія 24»

Упершыню аб «Мазаі» стала вядома пасля сумеснага расследавання выданняў Bellingcat і Insider. Паводле матэрыялу, ён курыраваў прыгожынскіх паліттэхнолагаў на Мадагаскары і ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. У перапісцы паміж супрацоўнікамі «Мазай» апісваецца як адзіны чалавек у ЦАР, які без страху і на роўных размаўляе з Прыгожыным.

Раней Пікалаў служыў у Мінабароны, у вайсковай часці пад Санкт-Пецярбургам, а пасля выхаду на пенсію стаў саўладальнікам і кіраўніком дэтэктыўнага агенцтва.

Сам кіраўнік Крыма Аксёнаў падтрымлівае Прыгожына і стаў на яго бок у канфлікце з Мінабароны Расіі.

Каментары2

  • Ёсік
    24.03.2023
    Дзе столькі грошай бяруць на гэтыя ПВК? Кожны пуцінскі патрыёт хоча сабе ПВК.
  • Настрадамус
    24.03.2023
    Готовяться к развалу. Кто может создаёт свои армии, что бы оборонять своё и при возможности оттяпать чужое.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову74

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць