Ежа44

Бульба, фаршыраваная сырам і гарошкам, — нязвыклы падыход да звыклага прадукту

Гэтая простая ў гатаванні закуска можа быць і сямейнай стравай, і прапановай для гасцей. Вы можаце ўнесці змены ў рэцэпт і выкарыстоўваць мяса ці больш гародніны ў начынцы разам з сырам. Паспрабуйце і атрымайце асалоду!

Cheese stuffed potatoes with peas
Бульба, фаршыраваная сырам і гарошкам. Фота: recipes.timesofindia.com

На 4 порцыі вам спатрэбіцца:

  • 1 кубак сыру чэдар ці іншага цвёрдага сыру,
  • 4 сярэднія бульбіны,
  • 1/2 шклянкі малака,
  • 1 сярэдняя або вялікая цыбуліна,
  • 100 грам зялёнага замарожанага гарошку,
  • 150 г масла,
  • соль,
  • чорны перац,
  • кінза для ўпрыгажэння.

Як гатаваць:

  1. Бульбу вымыйце і абсушыце. Выкладзіце на бляху і запякайце каля 15—18 хвілін пры 180°C. Пакуль бульба пячэцца, нарэжце невялікую цыбуліну. Потым натрыце сыр і адкладзіце ўбок.
  2. Дастаньце бульбу, калі яна будзе гатовая, і разрэжце кожную бульбіну на палавінкі. Акуратна пры дапамозе чайнай лыжкі выньце мякаць з кожнай бульбіны і адкладзіце ўбок.
  3. Вазьміце вялікую міску і пакладзіце ў яе мякаць бульбы, гарох, масла, малако, соль разам з чорным перцам і добра ўсё перамяшайце, каб атрымалася пюрэ. Потым дадайце ў гэтую ж міску цёрты сыр (трохі пакіньце для пасыпання) і нарэзаны лук і зноў змяшайце.
  4. Начыніце палавінкі бульбы атрыманай сумессю. Пасыпце зверху начынку сырам, які вы пакінулі спецыяльна для гэтага.
  5. Далей змазваем форму для запякання маслам і выкладваем у яе фаршыраваныя бульбіны. Выпякайце бульбу 5—6 хвілін пры тэмпературы 177 °C. Пасля гатоўнасці дастаньце запечаную бульбу, яе можна ўпрыгожыць нарэзанай кінзой. Падавайце бульбу гарачай!

Вам таксама могуць спадабацца:

Рэцэпт на выхадныя. Бульба, фаршыраваная траской, — страва для сямейнага абеду

Рэцэпт на выхадныя. Бульба з беконам і мёдам — лёгкая, сытная і такая прыгожая

Якія працэсы адбываюцца ў вашым целе, калі вы ясце бульбу?

Каментары4

  • Жвір
    01.04.2023
    Не.Не.Не і не.
  • Доктар Хаус
    01.04.2023
    Не страва, а атамная бомба! Ну можна зрэдку з'есці, калі табе да 25 год і ты цяжка фізічна працуеш ці на спорце. У іншых выпадках я б не рэкамендаваў.
  • дочка Максима Дизайнера
    01.04.2023
    не ну чо
    атлічная страва для першага спаткання... але трэба больш гарошку. а шчэ фасолі

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць