Папа Францішак заснаваў для беларускіх грэка-католікаў Апостальскую адміністратуру
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч паведаміў, што Папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для каталікоў візантыйскага абраду ў Беларусі і прызначыў архімандрыта Сяргея Гаека на пасаду ардынарыя — пра гэта паведамляе канал «Грэка-каталікі Беларусі».

Архімандрыт Сяргей Гаек. Фота: catholic.by
Такое рашэнне было абвешчанае ў Рыме 30 сакавіка.
Гэта азначае павышэньне статусу беларускай грэка-каталіцкай царквы, якая ўжо некалькі дзесяцігоддзяў чакае прызначэння біскупа.
Рашэнне Папы Францішка — гэта крок на шляху да атрымання статусу дыяцэзіі.
Упершыню ў Беларусі прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі царкоўнае выданне
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Але так, гэта вельмі добрая навіна, якая надае афіцыйны статус і структуру беларускім грэка-католікам.