Свет1010

Вялікае журы Нью-Ёрка прагаласавала за выстаўленне 30 крымінальных абвінавачанняў Трампу. Яго могуць арыштаваць у аўторак

Вялікае журы прысяжных Манхэтэна прагаласавала за зацвярджэнне абвінаваўчага заключэння ў дачыненні да былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Гэта першы выпадак выстаўлення крымінальных абвінавачанняў былому або дзейнаму прэзідэнту Злучаных Штатаў, перадае currenttime.tv.

У офісе акруговага пракурора Манхэтэна Элвіна Брэга заявілі, што звязаліся з адвакатам Трампа, каб узгадніць яго перадачу ў пракуратуру Манхэтэна для выстаўлення абвінавачання па абвінаваўчым заключэнні. Былы прэзідэнт ЗША можа з'явіцца для выстаўлення абвінавачання ў аўторак, 4 красавіка.

Можа быць, што былы прэзідэнт пасля затрымання будзе дастаўлены ў залу суда ў кайданках, у яго возьмуць адбіткі пальцаў і сфатаграфуюць, пасля чаго адбудзецца першае слуханне па справе.

Сам Трамп заявіў, што «гэта палітычны пераслед і ўмяшанне ў выбары на самым высокім узроўні ў гісторыі».

Дэталі абвінаваўчага заключэння будуць апублікаваныя пасля з'яўлення Дональда Трампа ў судзе, дзе яму будуць афіцыйна выстаўлены абвінавачанні. Паводле звестак крыніц CNN, Трампа могуць датычыць больш за 30 пунктаў абвінавачання, звязаных з махлярствам.

Вядома, што адно з расследаванняў тычыцца справы аб выплаце 130 тысяч даляраў за маўчанне порнаактрысе Стормі Дэніэлс, якая сцвярджала, што ў яе быў раман з Трампам. Сам Трамп гэтыя абвінавачанні адхіляе. Паводле матэрыялаў справы, Трамп фальсіфікаваў падатковыя дакументы, унёсшы суму, выплачаную Дэніэлс, як выдаткі на юрыдычныя паслугі, што паводле нью-ёркскіх законаў з'яўляецца правапарушэннем.

У лістападзе 2022 года Дональд Трамп абвясціў аб вылучэнні сваёй кандыдатуры ад Рэспубліканскай партыі на выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2024 годзе. Выстаўленне абвінавачанняў фармальна не павінна перашкодзіць яму весці перадвыбарную кампанію.

У гэты момант Дональд Трамп з'яўляецца аб'ектам, прынамсі, яшчэ двух расследаванняў, якія могуць завяршыцца выстаўленнем яму крымінальных абвінавачанняў. Федэральная пракуратура расследуе яго абыходжанне з сакрэтнымі дакументамі, якія былі незаконна вывезеныя з Белага дома і выяўленыя ў рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе. А акруговы пракурор у Джорджыі вядзе расследаванне па падазрэнні ў спробе Дональда Трампа паўплываць на вынік прэзідэнцкіх выбараў у Джорджыі.

Трамп заявіў, што чакае ўласны арышт на наступным тыдні — CNN

«Маліцеся». Дональд Трамп пракаментаваў размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

Кампанію Дональда Трампа прызналі вінаватай у махлярстве з падаткамі

Каментары10

  • За Свабоду!
    31.03.2023
    За ўсё трэба адказваць і нават былыя прэзідэнты не павінны быць вышэй за закон.
  • Gff
    31.03.2023
    Порна не з'яудяецца злачынствам, але выдавать выдатки на порна за юрыдычныя паслугi... . Усё, спалiyся, пуцiнская кансерва.
  • Anatol Starkou
    31.03.2023
    Я асабіста, як актывіста беларуска-расійскай супольнасці у Амерыкі, збіраюся падаць скаргу у ФБР, каб яны не чапалі паважанага Дональда. Наша суполка падтрымлівае яго ва ўсіх справах. Усе беларусы і рускія Амерыкі супраць гэтага амерыканскага гвалту.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»22

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць