Здароўе

Звычайнае рэчыва для хімчысткі можа быць прычынай хваробы Паркінсана, кажуць навукоўцы

Некаторыя даныя сведчаць аб тым, што рэчыва трыхлорэтылен, або ТХЭ, з'яўляецца нябачнай прычынай разбуральнага неўралагічнага стану.

Фота: vecteezy

TХЭ — гэта арганічны растваральнік, які ўяўляе сабой празрыстую, бясколерную і цяжкагаручую вадкасць. Па паху яна чымсьці падобная на хлараформ і мае саладкаваты прысмак. Рэчыва знайшло шырокае прымяненне ў шматлікіх сферах нашага жыцця: часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў якасці абястлушчвальніка на прадпрыемствах (у прыватнасці, у металургіі і апрацоўцы металу), для запраўкі вогнетушыцеляў, а таксама ў якасці інгрэдыенту ў звычайных бытавых мыйных сродках, холадагентах, у хімчыстцы і хімапрацоўцы вопраткі. ТХЭ нават быў анестэтыкам да 1970-х гадоў. 

Людзі, якія працуюць у гэтых галінах, падвяргаюцца найбольшай рызыцы ўздзеяння ТХЭ, як і жыхары суседніх з прадпрыемствамі раёнаў, паколькі хімічнае рэчыва можа забруджваць глебу і падземныя воды. Лічыцца, што празмернае вострае ўздзеянне ТХЭ раздражняе лёгкія і скуру, а таксама выклікае галавакружэнне і галаўны боль. Ён таксама лічыцца канцэрагенам: пры працяглым уздзеянні, як вядома, павышаецца рызыка раку нырак і, магчыма, іншых формаў раку. 

Больш за дзесяць гадоў некаторыя навукоўцы сцвярджалі, што ТХЭ з'яўляецца прычынай хваробы Паркінсана — нейрадэгенератыўнага захворвання, якое знішчае здольнасць чалавека рухацца самастойна і часта выклікае дэменцыю. У артыкуле, апублікаваным у сакавіку ў Journal of Parkinson's Disease, навукоўцы прадставілі шэраг доказаў, якія пацвярджаюць гэтую гіпотэзу. 

Так, яшчэ ў даследаванні 2008 года даследчыкі апісалі сувязь пацыентаў з хваробай Паркінсана з працяглай гісторыяй уздзеяння ТХЭ, а даследаванне 2012 года на блізнятах толькі пацвердзіла папярэднія гіпотэзы. Іншыя даследаванні на жывёлах паказалі, што ТХЭ можа пашкодзіць спецыфічную сетку нейронаў, звязаных з гэтай хваробай.

У новым жа даследаванні прадстаўленыя профілі сямі пацыентаў, у якіх хвароба Паркінсана можа быць звязаная з ТХЭ, у тым ліку былога гульца НБА Браяна Гранта, якому быў пастаўлены дыягназ ва ўзросце 36 гадоў, а таксама памерлага ў 2021 годзе сенатара ЗША Джоні Ісаксана. У гэтых выпадках у пацыентаў была вядомая гісторыя жыцця або працы побач з месцамі, дзе ўзровень ТХЭ быў верагодна высокім і ў прыватнасці забруджваў пітную ваду.

Гэтая сувязь па-ранейшаму грунтуецца на ўскосных і абмежаваных даных, і не ўсе згодныя наконт трываласці доказаў, тлумачыць Gizmodo. Таксама магчыма, што ўздзеянне ТХЭ не раўнамерна павялічвае рызыку развіцця хваробы Паркінсана; магчыма, такія фактары, як генетыка, робяць канкрэтнага чалавека больш ці менш успрымальным да патэнцыйнай шкоды.

Неабходныя дадатковыя даследаванні, каб пацвердзіць, ці можа ТХЭ (разам з роднасным хімічным рэчывам пад назвай перхлорэтылен, або ПХЭ) выклікаць хваробу Паркінсана і якім чынам. Але ў святле яго вядомай і магчымай небяспекі хімічнае рэчыва ўжо павінна быць забаронена, кажуць даследчыкі. Яны таксама рэкамендуюць абараніць месцы, дзе адбываецца забруджванне ТХЭ, а людзей, што жывуць або працуюць у гэтых раёнах, трэба інфармаваць пра рызыкі і абараняць ад хімікатаў (напрыклад, ёсць спосабы выдаліць іх з пітной вады).

Каментары

Цяпер чытаюць

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў4

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні46

«Бачылі нейкіх робатаў». Побач з базай ВПС у Англіі арыштавалі пяць чалавек — іх падазраюць у падрыхтоўцы тэракту2

Таксістам загадалі тэрмінова зняць усю рэкламу казіно і букмекераў з бартоў машын4

На Берасцейшчыне Mercedes пратараніў Volkswagen на пераходзе. Два чалавекі загінулі

Расійскія трэнеры сцвярджаюць, што дзяржынскі «Арсенал» кінуў іх на 40 тысяч долараў. Клуб пагражае ім крыміналкай1

Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»17

Mark Formelle упершыню выпусціў калекцыю plus size. Што па цэнах6

Улады абяцаюць кампенсацыю жыхарам з Жукоўскага, якіх заліло праз прарыў трубаправода1

«Дапамажыце, маю маму забіваюць!» 11‑гадовая дзяўчынка патэлефанавала ў міліцыю падчас сваркі бацькоў23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў4

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць