Грамадства1818

«Плачу падаткі, а што ўзамен?» Беларуска расказала, як нявыгадна быць самазанятай

Майстар па манікюры заявіла ў TikTok, што быць самазанятай у Беларусі нявыгадна, бо аплата падаткаў не дае аніякіх сацыяльных гарантый. Яе словы выклікалі дыскусію, піша BGmedia.

«Плачу падаткі, а што атрымліваю ўзамен?»

Жанчына расказала, што як самазанятая сплачвае каля 10% падаткаў — амаль 400 рублёў у месяц. Але, па яе словах, гэта не дае ёй ні сацыяльных гарантый, ні падтрымкі: «У мяне захварэла дзіця, і я не магу пайсці на бальнічны — мне яго ніхто не аплаціць. Тое самае з адпачынкам. Я магу ўзяць яго раз у тры месяцы, але аплачваць мне яго ніхто не будзе».

Яна таксама адзначыла, што не ўпэўненая, ці атрымае пенсію: «Пенсійны ўзрост павышаецца, і я яго, хутчэй за ўсё, не дачакаюся».

Пры гэтым, падкрэсліла майстар, дзяржава не дапамагала ёй стартаваць: «Калі я пачынала свой маленькі бізнес, дзяржава не дапамагала закупляць абсталяванне і матэрыялы. Дык можа хто патлумачыць — каму і за што я павінна плаціць?»

@manunyaslife Вы меня конечно извините , но работать на себя уже совсем не выгодно . Налоги, аренда, материалы , только успевай платить … #мастерманикюра #global #начинающийтиктокер ♬ sonido original - Trukos_danny

Што сказалі людзі ў каментарах

Пад відэа разгарнулася актыўная дыскусія, і меркаванні падзяліліся.

Асноўная думка тых, хто падтрымлівае жанчыну, у каментарах была такой:

праблема для самазанятых не ў саміх падатках, а ў тым, што ў адказ яны не атрымліваюць нічога — ні гарантыяў, ні абароны, ні ўпэўненасці ў будучыні.

  • «А яшчэ падатак на рамонт дома, якога ніхто не робіць, падаткі на машыну, кватэру. Пакуль мы маўчым — будзем іх карміць. Яны сабе налічваюць велізарныя зарплаты і яшчэ крадуць».
  • «Гэтым пытаннем задаюцца 97% беларусаў! Дзяржава нікому не дапамагае! Можа, сапраўды надышоў час змяніць кіраўніцтва цалкам?»
  • «За навучанне плаціш сам, за матэрыялы плаціш сам, абсталяванне купляеш за свае — але частку заробленыя грошы ўсё роўна аддавай. Вельмі «сумленна».
  • «Я ўжо прыняла, што на пенсію разлічваць няма сэнсу. Таму цяпер трэба самой назапасіць на старасць. У найм ісці не хочацца — дзе я яшчэ дома, займаючыся любімай справай, змагу зарабляць столькі ж?».

Знайшліся і тыя, хто з жанчынай не пагадзіўся.

  • «Школа, медыцына і іншае — дзяржава траціць на вас значна больш, чым вы плаціце падаткаў».
  • «Вы ведалі, на што ішлі. Не хочаце працаваць у найме — значыць, няма і адпачынку, які аплачвае працадаўца».

Каментары18

  • Морфеус
    23.11.2025
    «Школа, медицина и прочее — государство тратит на вас значительно больше, чем вы платите налогов».
    Надо же, какой заботливый лукашизм оказывается. Почему же тогда белорусы вымирают. И откуда же гос-во берет эти деньги которые дополнительно тратит, кому в ноги падать?
  • Кнур
    23.11.2025
    Чтобы держать граждан на коротком поводке и в постоянной зависимости, беларуское государство постоянно культивирует идею, что бедарусы вечно должны этому государству, за свой же счёт в виде налогов, которые они ему дают.
    Гражданам через независимые СМИ нужно регулярно вдалбливать в голову действительный нарратив, что беларуское государство регулярно обманывает свой народ, отдирает его и регулярно залазит в карман предоставляя товары и услуги по завышенной стоимости, взятой из потолка, в которой сидит коррупционная составляющая.
  • лу плевать
    23.11.2025
    лу плеаать, ему нужны, зависимые, от него, рабы...
    Чем меньше вшивых блох, тем лучше...

Цяпер чытаюць

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст60

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст

Усе навіны →
Усе навіны

З Беларусі дазваляюць выязджаць толькі тым літоўскім фурам, якія заехалі ў краіну пасля адкрыцця мяжы4

У супермаркеце ў Новай Баравой гадамі жывуць вераб'і3

«Мама, я дома!» — «Як дома?!» Адна з вызваленых украінак — дзяўчына Юлія ВІДЭА2

Еўрапейцы адхілілі план Трампа па Украіне ў яго цяперашнім выглядзе7

Вызваленых з няволі ўкраінцаў сустракаў асабіста Кірыла Буданаў ВІДЭА5

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк14

Манергейм: чалавек, які з расійскага разведчыка ператварыўся ў выратавальніка Фінляндыі ад Расіі32

Вакансія ў «Нашай Ніве»: перакладчык з беларускай на расейскую + карэктар беларускай версіі + мадэратар каментаў31

Манцёр ліній высокага напружання з Пружан расказаў пра пазітыўны вынік пяці гадоў без сэксу24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст60

З'явіўся план Еўропы па заканчэнні вайны ва Украіне — поўны тэкст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць