Здароўе

Цыбуля не толькі ежа, але і добры сродак для вырашэння праблем са скурай

У кожнага дома ёсць гэтая гародніна. Яе дадаюць у супы і салаты, з ёй смажаць шашлык і бульбу. Цыбуля мае шмат карысных уласцівасцяў, якія дапамагаюць вырашыць некаторыя праблемы.

Цыбуля Лук Onion

Чым багатая расліна

Цыбуля ўтрымлівае вітамін С, які ўмацоўвае імунную сістэму, карацін (вітамін А), які паляпшае стан імуннай сістэмы, здымае стомленасць вачэй, вітаміны групы В, фосфар, жалеза і кальцый, а таксама эфірныя алеі і злучэнні серы. Расліна — крыніца антыаксідантаў. 

Чым карысная цыбуля

Даўно вядома, што цыбуля з'яўляецца магутным супрацьмікробным сродкам. Яна дапамагае змагацца з вірусамі, бактэрыямі, грыбковымі захворваннямі, валодае дэзінфікуючымі ўласцівасцямі.

Цыбульны сіроп дапамагае ад насмарку, кашлю і болю ў горле. 

Падчас прастуды яе не толькі ўжываюць у ежу, але і пакідаюць у памяшканні ў разрэзаным выглядзе для абеззаражвання паветра.

Цыбулю здаўна ўключалі ў склад комплекснага лячэння цынгі. Свежавыціснуты сок цыбулі гоіць органы стрававання, узмацняе перыстальтыку, здымае запаленне кішэчніка, спыняе дыярэю.

Даследаванні пацвярджаюць, што ўжыванне цыбулі можа абараніць ад раку тоўстай кішкі і страўніка, сардэчных захворванняў.

Яна таксама зніжае ўзровень дрэннага халестэрыну, рэгулюе ўзровень цукру ў крыві і абараняе косці (гэта асабліва важна для жанчын пасля менапаўзы).

Гэтая гародніна можа стаць саюзнікам пры доглядзе за скурай і валасамі

Цыбуля дапаможа пры дробных ранках і парэзах. Для гэтага варта проста прыкласці да пашкоджанага месца марлю, у якую будзе закручаная парэзаная цыбуля. Каб ранка загаілася хутчэй, неабходна гэту працэдуру паўтарыць некалькі разоў.

Цыбульны сок змяшчае ферменты, якія запускаюць працэсы рэгенерацыі скуры. Таму яна дапаможа пазбавіцца хірургічных рубцоў.

Для гэтага неабходна папярэдне распараную скуру ў вобласці рубца некалькі разоў у дзень змазваць сокам цыбулі. На ноч робіцца кампрэс з печанай цыбулі. Працэдуру паўтараюць штодзень на працягу некалькіх месяцаў.

Будзьце гатовы да таго, што вынік адразу вы не ўбачыце, але ён абавязкова будзе пры рэгулярнасці працэдур.

Гэтая гародніна дапаможа і пры пчаліных укусах. Пакладзеная на месца ўкусу парэзаная цыбуля зменшыць ацёк, выцягне атруту і паскорыць загойванне.

У комплексе з алеямі гэтая гародніна ўмацоўвае валасяны фалікул, перадухіляе выпадзенне валасоў, надае ім бляск і шаўкавістасць.

Сокам цыбулі раней выводзілі вяснушкі, чорныя плямы ад кровападцёкаў і вугры.

Цыбуля паспяхова выкарыстоўваецца ў барацьбе з мазалямі і расколінамі на пятках.

Для гэтага бяруць адну луску цыбулі, папярэдне зняўшы з яе тонкую празрыстую плёначку, і прыкладаюць да мазаля тым бокам, з якога прыбралі плёнку. Такая прымочка размякчае скуру, загойвае ранку і абеззаражвае паверхню ступні.

Адмоўнае ўздзеянне цыбулі

Празмернае ўжыванне можа прывесці да ўзмацнення газаўтварэння, выклікаць пякотку, аказаць слабіцельнае ўздзеянне. Не рэкамендуюць ужываць цыбулю ў вялікіх колькасцях людзям з гіпертаніяй, бо яна павышае ціск.

Ужыванне цыбулі лепш абмежаваць людзям, якія пакутуюць на язву, панкрэатыт і каліт.

Звяртаем увагу на тое, што вонкавае выкарыстанне цыбулі і яе соку патрабуе асцярожнага падыходу, калі вы схільныя да скураных алергічных рэакцый і бронхаспазмаў ад пахаў.

Чытайце яшчэ:

Крапіва, медуніца, макрыца ды іншае пустазелле, якое ўзбагаціць ваш стол

Чарамша — скарбніца вітамінаў. Вось што з яе можна гатаваць і як вырошчваць

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома2

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах2

«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда23

96‑гадовы Уорэн Бафет перастае кіраваць кампаніяй Berkshire Hathaway1

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам24

У Балівіі апісалі новы від дзікага ката. Такога не было больш за 100 гадоў1

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі26

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома2

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць