Грамадства11

Колькі і прасіў пракурор: у Мінску асудзілі стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага

У Мінскім гарадскім судзе 27 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Сяргея Франчука, якога абвінавацілі у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 1 арт. 130), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), паведамляе «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Яўген Пісарэвіч, дзяржабвінаваўца — Раманенка.

Сяргей Франчук — стрыечны брат намесніка камандзіра палка Кастуся Каліноўскага Вадзіма Кабанчука. Быў затрыманы 9 жніўня 2022 года. Вядома, што яго забралі з кватэры бацькоў у Бабруйску, дзе мужчына жыў апошнім часам. У гэты дзень бацькі Сяргея былі на лецішчы, і 5 чалавек з мінскага АМАПа ўварвалася ў кватэру, ударылі яго пісталетам па галаве, правялі вобшук, забралі мабільны тэлефон, ноўтбук і самога Сяргея Франчука.

Cпачатку ён быў асуджаны на 15 сутак нібыта за непадпарадкаванне. Таксама з'явілася «відэа», дзе Франчук прызнаецца, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту 2020 года і рабіў каментары ў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-чатах. Пры гэтым лоб мужчыны залеплены. Пасля заканчэння арышту Сяргея не выпусцілі на волю, а накіравалі ў мінскі ізалятар на Акрэсціна.

Суд пачаўся 20 красавіка.

Па матэрыялах абвінавачання, Франчук у адным з тэлеграм-чатаў пакінуў абразлівыя каментары ў адрас Юрыя Караева і Аляксандра Лукашэнкі. Таксама 27 верасня 2020 года прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску на вуліцы Багдановіча, выходзіў на праезную частку вуліцы, парушаў працу грамадскага транспарту. У якасці доказу выкарыстаныя фотаздымкі, знойдзеныя ў ягоным тэлефоне.

Дзяржабвінаваўца канчаткова запрасіў для Сяргея Франчука тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суд пагадзіўся з прапановай дзяржабвінаваўцы і асудзіў Франчука на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксами:

Выйшаў на волю Андрэй Несцяровіч

Жыхара Ваўкавыска затрымалі за тое, што ён нібыта «абразіў міліцыянтаў з Дняпра»

Каментары1

  • Рнап
    28.04.2023
    Лукашыстам гамон.

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

СААЗ: Успышка Эболы набыла сур’ёзную форму

«Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам?8

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць