Сістэма супрацьпаветранай абароны Patriot была мінімальна пашкоджаная ў выніку расійскага ракетнага ўдару
Пра памер пашкоджання Patriot паведамляе CNN са спасылкай на трох амерыканскіх службоўцаў. Адзін з суразмоўцаў заявіў аб «нязначнай» шкодзе.

CNN удакладняе, што застаецца незразумелым, якая частка Patriot была пашкоджана і ці адбылося гэта ў выніку пападання ракеты або абломкаў.
16 мая ЗША накіравалі інспектараў для праверкі сістэмы.
Па словах крыніц, сама сістэма Patriot працягвае функцыянаваць, непашкоджаным застаўся радар — адзін з найбольш важных яе элементаў. Суразмоўцы CNN лічаць, што Patriot не трэба будзе адвозіць на рамонт.
Чытайце таксама:
ЗРК Patriot немагчыма знішчыць адным ударам, нават «Кінжалам» — УСУ
Падчас начнога абстрэлу Кіева комплекс Patriot сапраўды пашкоджаны — заходнія СМІ
Мінабароны Расіі заявіла, што Patriot не мог збіць ракету «Кінжал» над Кіевам
-
«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай
-
Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА
-
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
Каментары