Спорт

У Мазыры зноў заявілі пра будаўніцтва лядовай арэны. Яе абяцаюць аж з 2009 года

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко падчас культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокi» паведаміў пра планы пабудаваць лядовую арэну ў Мазыры, перадае БелТА.

Фота: Wikimedia Commons

Пры наведванні разам з прэзідэнтам НАК Віктарам Лукашэнкам і старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам адной з лядовых арэн у Жлобіне, дзе праходзіць фестываль, старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко паведаміў:

«Цяпер будуем арэну ў Светлагорску, наступны на чарзе — Мазыр, з якім суседнічаюць Нароўля, Калінкавічы. Ёсць упэўненасць, што ахвотных займацца спортам досыць шмат».

Гэтым планам ужо больш за 10 гадоў. Яшчэ ў 2009 годзе старшыня камітэта па будаўніцтве і архітэктуры Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Гарбачоў паведамляў, што да 2012 года ў вобласці пабудуюць 7 лядовых арэн: у Калінкавічах, Рэчыцы, Светлагорску, Мазыры, Рагачове і яшчэ дзве ў Гомелі. Умяшчальнасць новых арэн мусіла складаць у сярэднім ад 500 да 1000 чалавек. Станам на 2023 год у Гомельскай вобласці лядовыя арэны дзейнічаюць толькі ў Гомелі і ў Жлобіне, праўда, у абодвух выпадках адразу па дзве.

У рамках рэалізацыі праграмы «Прыпяцкае Палессе» ў Мазыры нават пачалі будаўніцтва манструознага лядовага палаца па вуліцы Рыжкова, над адным са шматлікіх мазырскіх яроў. Планавалася, што яго ўзвядуць на працягу 2011— 2013 гадоў. Арыенціровачны кошт палаца складаў 40 млрд рублёў. Меркавалася, што арэну можна будзе выкарыстоўваць не толькі для заняткаў па хакеі, фігурным катанні і іншых зімовых відах спорту, але і для правядзення масавых культурных мерапрыемстваў.

Але ўжо ў канцы 2012 года мясцовыя выданні заўважалі, што работы спыніліся і на будаўнічую пляцоўку можна спакойна зайсці. Верагодна, на спыненне будаўніцтва паўплывалі наступствы эканамічнага крызісу 2011 года. Палац ператварыўся ў чарговы даўгабуд.

Закінутая будоўля лядовай арэны ў Мазыры ў 2012 годзе. Фота: «Сильные Новости»

У 2019 годзе тагачасны міністр спорту Сяргей Кавальчук, які правёў у горадзе выязны прыём грамадзян і наведаў ягоныя спартыўныя аб'екты, адзначаў: 

«Горад Мазыр — вялікі, але ні лядовай арэны, ні крытага манежа для заняткаў узімку футболам няма. Напэўна, гэта праблема такіх раённых цэнтраў, як Мазыр, з такой колькасцю насельніцтва».

У тым жа годзе актывізаваліся будаўнічыя работы на аб’екце, а ўжо ў 2020 годзе новая «Палессе-Арэна» была афіцыйна адкрытая для наведвальнікаў. Тут размясцілася спартыўная зала для правядзення гульняў па валейболе, міні-футболе і баскетболе, а таксама аздараўленчы комплекс з басейнам, джакузі і саўнай.

А вось зімовым відам спорту ў новай арэне месца не знайшлося.

Скончаны будынак ФАК «Палессе-Арэна». Фота: «Жыццё Палесся»

Бум будаўніцтва лядовых палацаў у Беларусі прыпаў на 2000-я і звязваецца з тым, што Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў 1990-я гады захапіўся хакеем і стаў, паводле меркавання дзяржаўнай прапаганды, капітанам «наймацнейшай аматарскай каманды свету». Другая хваля выпала збольшага на долю Мінска, які ў 2014 годзе прымаў чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Сёння ў Беларусі налічваецца ўжо больш за 40 лядовых палацаў.

Чытайце таксама:

У Астраўцы адкрылі новую лядовую арэну

Гатэль на Маякоўскага, былы Дом друку. Які лёс чакае вядомыя сталічныя даўгабуды

Зносяць ГЦ «Гулівер». Што і калі тут пабудуюць

Каментары

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі13

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінкульт адмовіўся даць найвышэйшы статус цэрквам Палесся са спіса ЮНЕСКА, назваўшы гэта сваім «суверэнным правам»11

У беларускай ВНУ студэнтаў абавязалі насіць зменны абутак

Пітэр Ціль: Захад уратуюць не прыгожыя словы, а цяжкая праца. Галоўны прынцып мае быць «спрацоўвае ці не спрацоўвае»20

У Мінску прарвала трубу — вада б’е да верхніх паверхаў ВІДЭА3

Каля авіябазы ЗША ў Брытаніі затрымалі некалькі чалавек праз выбухоўку, мясцовых жыхароў эвакуявалі5

На аўкцыён выставяць Bentley Елізаветы II1

Марк Цукерберг паказаў свой смартфон — і гэта не iPhone19

Паліцыя і спецслужбы Германіі шукаюць расійскія схованкі са зброяй8

У Мінску на паркінгу згарэлі пяць аўтамабіляў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі13

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць