Грамадства1313

Піліпа Шаўрова затрымлівалі ў Варшаве. Ён пагражаў забойствам

Беларуса Піліпа Шаўрова, які не раз адзначаўся спрэчнымі ўчынкамі, затрымлівалі ў Варшаве. Цяпер ён на волі, але чакае суда па некалькіх артыкулах.

Піліп Шаўроў. Фота: «Белсат»

Яму інкрымінуецца пагроза забойствам, піша «Еўрарадыё».

Таксама Шаўрову забаронена набліжацца да Беларускага хаба ў Варшаве і да асобы, якую ён пагражаў зарэзаць. Менавіта побач з хабам Шаўрова затрымалі 21 мая, калі там праходзіў мітынг салідарнасці з палітвязнямі.

У варшаўскай паліцыі пацвердзілі факт затрымання, але абверглі, што ў Шаўрова пры сабе быў нож.

Піліп Шаўроў стаў вядомым у студзені 2020 года, калі пафарбаваў у чырвоны колер далоні помніка Пушкіну ў Мінску. Яго затрымалі, ён на камеру нагаварыў паскудстваў аб праціўніках Лукашэнкі, пасля чаго яго адпусцілі. 

Неўзабаве Шаўроў апынуўся за мяжой. Там ён крытыкуе прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай у сацсетках і правакуе ўдзельнікаў акцый, якія іх ладзяць. Ëн таксама крытыкуе полк Каліноўскага і беларускія незалежныя СМІ.

Каментары13

  • ром
    24.05.2023
    Ну крытыкавать - гжтп добра и не забаронена!! Але каб у рамках закона!
  • Кастусь
    24.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Захар
    24.05.2023
    Гэта й йосць дэмакратыя!
    Ну не нравiцца яму гэты хаб беларускi.
    Йон i гаварыць--- ухадзiце.
    Гэтыя людзi ж з хабу ,як iх там клiчуць,хабалкi xiба, крычалi на радзiме --- ухадзi i нiчога .

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць