Нерухомасць22

Рэканструкцыю часткі Ракаўскага прадмесця завершаць ужо сёлета

Набліжаецца да фінішу рэканструкцыя былой тэрыторыі хлебазавода № 1 на вуліцы Ракаўскай у Мінску. Вось што там ужо адкрыта і што плануецца яшчэ.

Фота: архіў агенцтва «Мінск-Навіны»

Пра рэканструкцыю агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі на прадпрыемстве «Мінская спадчына».

Як вядома, яшчэ ў 2015-м было вырашана вынесці хлебазавод з Ракаўскага прадмесця і перабудаваць тэрыторыю: захаваць гістарычныя пабудовы і ўдыхнуць у іх новае жыццё. Была распрацавана канцэпцыя, якая прадугледжвала рэканструкцыю з рэстаўрацыяй пяці аб'ектаў завода, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, а таксама будаўніцтва дзесяці розных па плошчы трохпавярховых будынкаў, стылізаваных пад гістарычную забудову прадмесця. Узвядзенне апошніх фінансуюць інвестары, якія пасля становяцца ўласнікамі памяшканняў.

Падрыхтоўчыя работы стартавалі ў 2017-м.

«Сёння з 15 будынкаў забудовы ўжо ўведзена ў эксплуатацыю дзевяць, на пяці вядуцца работы. Па адным з аб'ектаў (будынак № 17 па генплане) у чэрвені пройдзе аўкцыён па пошуку новага інвестара для будаўніцтва аб'екта», — распавёў дырэктар «Мінскай спадчыны» Аляксандр Кохан.

Ён удакладніў, што пасля абнаўлення або будаўніцтва цалкам функцыянуюць тры аб'екты, якія здаваліся першымі яшчэ ў 2020 годзе. У вышынным вытворчым корпусе, дзе раней было сховішча мукі, адкрыта пякарня. У суседнім будынку працуе адукацыйны цэнтр замежных моў і яшчэ адна пякарня-кафэ. Аптэка, медыцынскі цэнтр і кафэ прапісаліся ў новым будынку, збудаваным інвестарам.

У астатніх будынках ідуць рамонтныя работы альбо падрыхтоўка да адкрыцця. Першыя і другія паверхі зоймуць аб'екты гандлю, грамадскага харчавання, выставачнага, фізкультурна-аздараўленчага, адукацыйнага прызначэння; трэція паверхі — адміністрацыйныя памяшканні, аб'екты для аказання паслуг. Тэрыторыя квартала запраектавана як пешаходная зона, у цэнтральнай частцы знаходзіцца фестывальная плошча з подыумам-сцэнай. У мінулым зімовым сезоне менавіта на ёй праходзіў калядны кірмаш у рэтрастылі.

Усе работы на тэрыторыі былога хлебазавода плануецца завяршыць у 2023 годзе.

Каментары2

  • Арні
    05.06.2023
    Якая рэканструкцыя? Гэта жудасны навабуд, нахабны здзек лукашыстаў з нашай гісторыі, усе гэта мусіць быць знішчана і праведзена сапраўдная рэстаўрацыя як у Варшаве!!!
  • Valadzimir
    05.06.2023
    Арні, "Минская Спадчина" у гэткіх жудасных "рэстаўрацыях-рэкаструкцыях" руку добра набіла.

Цяпер чытаюць

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»15

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я Сахашчыкаў рэарганізуе свой бізнэс у Польшчы1

Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску22

ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку23

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА4

Чыноўнікі адрэагавалі на дзікую гісторыю пра роды ў Мінску — парушэнняў яны не знайшлі1

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»15

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць