Спорт11

У Беларусі футбольны клуб узначаліў экс-пракурор

На пасаду старшыні футбольнага клуба «Дняпро-Магілёў», які выступае ў першай лізе, прызначаны Сяргей Капытаў.

Сяргей Капытаў. Фота: ФК «Дняпро»

«Склаўся для гэтага шэраг абставінаў. Я, шчыра скажу, сюды не збіраўся, — расказаў Сяргей Капытаў прэс-службе каманды. —Мяне сюды запрашалі і 10 гадоў таму, і 5 гадоў таму. Але быў не гатовы. Мне было няпроста з'ехаць з Мінска. Гэта першае. Там усё ж такі ў мяне жонка і дзеці, праца. Я працаваў у такой структуры, з якой не так ужо і проста пайсці.

А чаму «Дняпро»? Я хоць і гуляў у баскетбол, але на ўсе футбольныя матчы хадзіў. На стадыёне «Спартак» многіх па магілёўскіх мерках вялікіх футбалістаў асабіста бачыў: Кабранкоў, Насташэўскі, «залаты» склад «Дняпра». У мяне да гэтага часу з многімі хлопцамі добрыя стасункі, у свой час аказваў ім пэўную дапамогу».

«Хоць і пражыў агулам 18 гадоў у Мінску, але мінчуком не стаў. Я ўсё адно магілёвец, за гэты горад заўсёды перажываў і за «Дняпро» ў тым ліку. Гэта толькі апошні год не хадзіў у Магілёве на футбол. Да гэтага быў пастаянным госцем на матчах «Дняпра». Гісторыя ў клуба вельмі багатая», — патлумачыў ён.

У яго планах вярнуць клуб у вышэйшую лігу (цяпер «Дняпро» выступае ў першай) і замацавацца ў ёй.

Раней Сяргей Капытаў працаваў у пракуратуры Магілёўскай, а затым Мінскай вобласці, дзе ўзначальваў аддзел па наглядзе за выкананнем заканадаўства абласным УСК.

«Дняпро» (Магілёў) быў чэмпіёнам краіны ў 1998 годзе, а ў 2019 годзе вылецеў з вышэйшай лігі і праз фінансавыя праблемы быў распушчаны, пасля чаго адноўлены пад назвай «Дняпро-Магілёў».

Каментары1

  • *
    08.06.2023
    Гэта канешне навіна дня. Асабліва яго развагі. Супер. Тое што трэба, саўдэпія нават не на 100%, а на бясконцасьць

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць