«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў
Найбуйнейшая пляцоўка для размяшчэння аб'яў у Беларусі змяніла правілы карыстання сэрвісам. Цяпер «Куфар» зможа кантраляваць і правяраць перапіскі. Ёсць і іншыя важныя змены.

Праверка даных прадаўцоў
З 26 кастрычніка «Куфар» па меры неабходнасці будзе правяраць звесткі аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках, якія размяшчаюць аб'явы на сайце.
Статус карыстальніка ў адзіным дзяржаўным рэестры павінен мець значэнне «дзейны».
Пры неабходнасці могуць праверыць звесткі таксама ў дачыненні да іншых катэгорый карыстальнікаў, якія размяшчаюць аб'явы на «Куфры».
Гэта звязана з неабходнасцю падтрымання інфармацыі пра карыстальнікаў і іх рэкламныя аб'явы ў актуальным стане, гаворыцца ў тлумачэнні да новаўвядзенняў.
Перапіска пад пільным кантролем
Таксама грунтоўныя змены тычацца перапіскі ўнутры сайта.
Акрэслена, што забаронена рабіць у перапісцы.
Чат прызначаны строга для абмеркавання канкрэтнага тавару, умоў здзелкі, аплаты і дастаўкі. Забаронена выкарыстоўваць яго для асабістай перапіскі ці іншых мэтаў.
У чаце нельга пераводзіць камунікацыю ў іншыя месенджары і сэрвісы (Viber, Telegram і гэтак далей).
Забаронена дасылаць спасылкі на знешнія інтэрнэт-рэсурсы.
Таксама нельга прапаноўваць тавары і паслугі, аб'яў пра якія няма.
«Куфар» афіцыйна замацаваў права кантраляваць і правяраць перапіскі.
Пры парушэннях платформа можа:
- заблакаваць адпраўку канкрэтных паведамленняў;
- заблакаваць доступ да чату або павялічыць час дастаўкі паведамленняў;
- перадаваць інфармацыю аб парушэннях заканадаўства ў адпаведныя органы.
З поўным тэкстам змен, якія набылі моц з 26 кастрычніка, можна азнаёміцца па спасылцы.
Каментары
Куплю славянскі шкаф
Спытаць Плешнера