Свет44

Амерыканка, якая выжыла пасля спробы пакарання смерцю, расказала, што з ёй адбывалася

Амерыканка Крыста Пайк, якая была асуджаная да смяротнага пакарання і перажыла дзве няўдалыя ін’екцыі, упершыню публічна выказалася пра тое, што з ёй адбылося, піша Бі-бі-сі.

Крыста Пайк, скрыншот архіўнага відэа

У верасні ў турме штата Тэнэсі Крысце Пайк двойчы ўводзілі пентабарбітал, аднак ніводная з доз не прывяла да смерці. Па словах медыкаў, у крывяносную сістэму жанчыны не трапіла дастатковай колькасці прэпарату.

У сваёй заяве, якую апублікавалі ў сацыяльных сетках яе адвакаты, Пайк расказала, што пасля працэдуры апрытомнела адна ў бальніцы, не разумеючы, што адбываецца, і адчуваючы боль:

«Пасля гэтага дня не было ніводнай хвіліны, калі б я не адчувала боль. Маё цела баліць. Баляць рукі. Баляць кісці. Баліць горла. Мне ўсё яшчэ цяжка гаварыць. І гэта не толькі фізічны боль. Боль пранізвае маё сумленне і маю душу».

Пасля няўдалай спробы пакарання 50‑гадовую Пайк у крытычным стане даставілі ў бальніцу. Пазней яе вярнулі ў турму, дзе яна знаходзіцца ўжо каля 30 гадоў. Раней адвакаты паведамлялі, што пасля ін’екцый у жанчыны развілася запаленне лёгкіх, апухлі рукі і ўзніклі цяжкасці з глытаннем.

Пайк была асуджаная да смяротнага пакарання за забойства 19‑гадовай Колін Слемер, учыненае ў 1995 годзе. На той момант Крысце было 18 гадоў, а яе тагачаснаму хлопцу Тадарылу Шыпу — 17. Яны збілі і катавалі дзяўчыну, з якой пазнаёміліся ў лагеры для праблемных падлеткаў, а затым забілі яе. Шыпа не прысудзілі да смерці, бо на момант злачынства ён быў непаўналетнім. Ён дагэтуль застаецца ў зняволенні.

Пайк павінна была стаць першай за 200 гадоў жанчынай, пакаранай смерцю ў Тэнэсі. Але гэты выпадак стаў адзіным вядомым, калі чалавек выжыў пасля смяротнай ін’екцыі.

У сваёй заяве жанчына адзначыла, што паступова аднаўляецца і адчувае сябе мацнейшай, але гаенне ран яшчэ не азначае, што з ёй усё добра. Яна таксама заявіла, што яе глыбока ўразіла некампетэнтнасць, праз якую столькі людзей апынуліся ў жахлівым становішчы.

Улады Тэнэсі пакуль не патлумачылі, чаму выкананне смяротнага пакарання скончылася няўдачай. Пры гэтым яны настойвалі, што спосаб яго правядзення быў абраны правільна.

Каментары4

  • Па ўсіх правілах.
    30.10.2026
    Калі смяротнае пакаранне скончваецца няўдачай, то пакараную трэба памілаваць. Калі двойчы нават, і гэта не падстава, не наўмысны сабатаж, тады трэба двойчы памілаваць.
  • %
    30.10.2026
    З кожных правілаў робяць выключэньні. Як вядома, пасьля няўдалай спробы павесіць дзекбрыстаў (частку зь іх), пэўныя выканаўцы прысуду таксама меркавалі, што трэба мілаваць, аднак генерал-губернатар Санкт Пецербурга Галінішчаў-Кутузаў сказаў - "вешайце, вешайце іх, ды й хутчэй". А як вядома амерыканцы шмат у чым падобны да маскоўцаў (самі ў гэтым прызнаюцца і ганарацца), то мяркую яе ўсе ж даб'юць
  • Гы :)
    30.10.2026
    Па ўсіх правілах. , дык не да законаў. У штатах дагэтуль дзейнічае смяротнае пакаранне, як у азіяцкіх ды арабскіх краінах, плюс Ізраіль.

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 49

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая33

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў6

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 49

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць