Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці
«Дняпро абясточаны. Энергасістэма, пашкоджаная варожымі ўдарамі, не вытрымала нагрузкі», — напісаў кіраўнік вобласці Аляксандр Ганжа.

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці. Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Ганжа.
«Дняпро зноў абясточаны. Энергасістэма, пашкоджаная варожымі ўдарамі, не вытрымала нагрузкі. Энергетыкі працавалі ўсю ноч. Аднаўленчыя работы працягваюцца і цяпер. Задзейнічана максімальная колькасць брыгад», — напісаў ён.
Паводле яго слоў, асноўныя сістэмы жыццезабеспячэння горада будуць працаваць ад генератараў.
Уначы Ганжа пісаў, што ў выніку расійскай атакі ў Дняпры і найбліжэйшых населеных пунктах без электрычнасці засталіся больш за 350 тысяч абанентаў. Да раніцы энергетыкaм удалося аднавіць электразабеспячэнне часткі спажыўцоў.
-
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
-
Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў
-
Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары