Эканоміка33

У Еўропе хутка могуць дазволіць шырокае выкарыстанне генна-мадыфікаваных раслін

Еўрапейская камісія абмяркоўвае законапраект, які значна паслабіць патрабаванні да генна-мадыфікаваных раслін. Гэта разглядаецца як метад дапамогі сельскай гаспадарцы ў барацьбе са зменамі клімату. 

Як піша Süddeutsche Zeitung, згодна з новым законапраектам з этыкетак прадуктаў харчавання могуць знікнуць пазначэнні аб выкарыстанні генна-мадыфікаваных раслін, якія ўводзяць шляхам генных нажніц Crispr/Cas — інструмента новай геннай інжынерыі, які дазваляе дакладнае ўмяшанне ў генетычны матэрыял.

З дапамогай такіх нажніц ДНК разразаецца ў пэўным месцы, і даследчыкі могуць выключаць гены ці ўстаўляць новыя ўчасткі на месцы разрэзу.

У адрозненне ад іншых метадаў, у гэтым выпадку вучоныя не выкарыстоўваюць паслядоўнасці генаў чужародных відаў, з якімі нельга скрыжоўваць расліну. Як адзначаюць спецыялісты, гэты метад большы за скрыжоўванне двух відаў, але меншы за праграмаванне новых паслядоўнасцяў генаў.

Згодна з законапраектам, такія метады, як Crispr/Cas, не будуць падпадаць пад дзеянне якіх-небудзь правілаў геннай інжынерыі ЕС, калі атрыманыя ў выніку новыя гатункі таксама маглі быць створаныя з дапамогай такіх метадаў, як скрыжаванне або селекцыя. 

Расліны, якія маюць да 20 генетычных мадыфікацый, згодна з праектам, будуць прыраўноўвацца да звычайных раслін.

У тэксце таксама адзначаецца, што дзяржавы — сябры ЕС «не павінны забараняць або абмяжоўваць вывядзенне на рынак генна-мадыфікаваных раслін тыпу 1 і звязаных з імі прадуктаў» з дапамогай «спецыфічных патрабаванняў».

Такое палажэнне зробіць немагчымым увядзенне рэгіянальных забаронаў на вырошчванне такіх раслін.

Як адзначае Süddeutsche Zeitung, у Еўрапейскай камісіі лічаць, што выкарыстанне гэтага інструмента дапаможа ў змаганні са зменамі клімату, які суправаджаецца ўзмацненнем засух і стратаю біяразнастайнасці, а таксама што ён стане адказам на рост насельніцтва і празмерную залежнасць ад імпарту.

У той жа час выданне звяртае ўвагу на тое, што законапраект рэзка крытыкуецца эколагамі, некаторымі асацыяцыямі сельгасвытворцаў і палітыкамі (асабліва зялёнымі). Яны лічаць, што новыя правілы могуць стаць канцом арганічнага земляробства, якому давядзецца абараняцца ад забруджвання з яшчэ большымі намаганнямі.

У выпадку, калі генна-мадыфікаваныя расліны атрымаюць паўсюднае распаўсюджанне на палях, то стане амаль немагчымым прадухіліць траплянне некаторых з іх на суседнія палі фермераў, якія займаюцца арганічнай вытворчасцю.

У той жа час у падтрымку новага законапраекта выступаюць навукоўцы. Так, эксперт па клетачнай біялогіі Інстытута генетыкі раслін і даследаванняў сельскагаспадарчых культур імя Лейбніца Нікалаус фон Вірэн (Nicolaus von Wirén) у інтэрв'ю Süddeutsch Zeitung адзначыў, што горача падтрымлівае прапановы Еўракамісіі, якая сочыць за меркаваннямі вядучых навуковых арганізацый, а менавіта аб тым, што «мадыфікаваныя такім чынам расліны не ўяўляюць павышанай небяспекі для чалавека і прыроды».

На думку спецыяліста, фокус законапраекта Еўракамісіі таксама слушны: павышэнне ўстойлівасці раслін да хваробаў, эфектыўнае выкарыстанне вады і спажыўных рэчываў.

Чакаецца, што Еўрапейская камісія ўнясе канчатковыя прапановы па рэформе заканадаўства ў сферы геннай інжынерыі, якое дзейнічае з 2001 года, у ліпені гэтага года.

Чытайце яшчэ:

Лён, тытунь і журавіны цікавяць генетычных інжынераў

Як рэдагаванне генаў можа паўплываць на будучыню чалавецтва

Каментары3

  • mikola
    20.06.2023
    Sto za hrenovina taka ? Niczoga ni zrazumela !
  • Ежа
    20.06.2023
    Обычная комерческая программа никакого отношения к борьбе с изминением климата не имеет, тоны еды просто на свалку в любом крупном городе за сутку, скорее заполнят рынок этим лайном и разорят органических фермеров, убьют природу но как одни продолжат голодаюдь а другие еду закапывать.
  • Казік
    21.06.2023
    Гашэтку ў падлогу, гуляць дык гуляць. Што нам інвазіўныя віды і баршчавік, мы сваіх новых напладзім.

Цяпер чытаюць

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні6

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай28

Мінчук дзве гадзіны дыктаваў махлярам коды з СМС, а потым здзівіўся, што ўсе яго грошы спісаліся2

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў2

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай10

«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной3

Пасажырскі цягнік уначы сутыкнуўся з дзікай жывёлай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні6

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць