Парламент Фінляндыі 107 галасамі супраць 81 падтрымаў кандыдатуру Петэры Орпа (Кааліцыйная партыя) у якасці новага прэм'ер-міністра краіны.

Орпа ў кароткай прамове падзякаваў дэпутатам за аказаны давер.
Прэзідэнт Саўлі Нііністэ павінен афіцыйна прызначыць новага прэм'ер-міністра. Як паведамляе Yle.fi, 77-ы ўрад Фінляндыі пачне працу сёння.
Кааліцыйная партыя абрала ўчора Эліну Валтанен на пасаду міністра замежных спраў і Анты Кайканена на пасаду міністра абароны.
Па словах Валтанен, больш цесныя адносіны з ЗША стануць адным са стратэгічных прыярытэтаў новага ўрада, а сяброўства ў NATO адкрые для Фінляндыі новыя магчымасці для знешняга гандлю ў галіне тэхналогій і абароннай прамысловасці.
— Сёння вельмі важна ў сацыяльным і культурным плане наладжваць еўрапейска-трансатлантычныя адносіны, — кажа Валтанен.
Кайканен, у сваю чаргу, падкрэсліў важнасць умацавання двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне бяспекі не толькі з ЗША, але і з Вялікабрытаніяй.

У пачатку красавіка Сана Марын падала ў адстаўку пасля паразы на выбарах.
Кааліцыйная партыя — правацэнтрысцкая фінская партыя, першая партыя Фінляндыі па колькасці дэпутатаў. Петэры Орпа — яе старшыня.
Кааліцыйная партыя 2 красавіка перамагла на парламенцкіх выбарах з 20,8% галасоў, а таксама атрымала 48 дэпутацкіх месцаў у фінскім парламенце.
Петэры Орпа нарадзіўся ў 1969 годзе ў Хельсінкі. У мінулым — міністр фінансаў (2016—2019), міністр унутраных спраў (2015—2016), міністр сельскай і лясной гаспадаркі (2014—2015).
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары