Музыка

Meta выпусціла ўласны генератар музыкі на базе ШІ

Каб не адстаць ад Google, Meta Цукерберга выпусціла ўласны музычны генератар на базе штучнага інтэлекту. Галоўнае адрозненне ад Google — адкрыты зыходны код.

Выява: vecteezy

Прылада Meta для стварэння музыкі пад назвай MusicGen, дэма-версію якой можна самастойна паспрабаваць тут, пераўтварае ваша тэкставае апісанне (напрыклад, «драйвовая поп-песня 80-х з цяжкімі барабанамі і сінтэзатарамі») прыкладна ў 12-секундны аўдыятрэк. Пры жаданні вы зможаце даць падказку прыладзе MusicGen у выглядзе сапраўднай песні (калі хочаце, каб згенераваны трэк гучаў падобна да нейкай канкрэтнай кампазіцыі) — і ў гэтым выпадку праграма паспрабуе прытрымлівацца як апісання, так і мелодыі-падказкі.

У Meta кажуць, што MusicGen навучалася на 20 000 гадзінах музыкі, у тым ліку на 10 000 «высакаякасных» ліцэнзійных музычных трэках і 390 000 інструментальных трэках з вялікіх музычных медыятэк. Кампанія не паказала кода, які яна выкарыстоўвала для навучання мадэлі, але зрабіла даступнымі папярэдне падрыхтаваныя мадэлі, якія можа запусціць кожны, хто мае патрэбнае абсталяванне — у асноўным графічны працэсар з прыкладна 16 ГБ памяці.

Генератыўная музыка, створаная ШІ, відавочна паляпшаецца (дастаткова ўспомніць прылады для стварэння ШІ музыкі кшталту Riffusion, Dance Diffusion ці Jukebox OpenAI), хоць пакуль і не можа поўнасцю замяніць музыкаў-людзей. Але, прынамсі, для стварэння фонавага музычнага суправаджэння для ліфтаў ці супермаркетаў генератыўныя прылады ўжо прыдатныя. 

Пры гэтым асноўныя этычныя і юрыдычныя праблемы яшчэ не вырашаны. Усё часцей трэкі, зробленыя ў хатніх умовах і пры дапамозе ШІ, становяцца віруснымі. Штучны інтэлект выкарыстоўвае кампазіцыі, што ўжо напісаныя, для стварэння падобных гукаў, якія можна выдаць за сапраўдныя ці, прынамсі, дастаткова блізкія. Музычныя лэйблы пакуль не даюць сябе крыўдзіць, патрабуючы выдаляць падобныя «песні» ў сувязі з мажлівымі праблемамі з інтэлектуальнай уласнасцю, але па-ранейшаму няма прававой яснасці наконт таго, ці парушае deepfake-музыка аўтарскія правы выканаўцаў, лэйблаў і іншых праваўладальнікаў.

Хутчэй за ўсё, не спатрэбіцца шмат часу, перш чым з'явяцца інструкцыі па гэтым пытанні, адзначае TechCrunch. Яснасць можа дадаць некалькі судовых іскаў, што будуць датычыць правоў выканаўцаў, чыя праца выкарыстоўваецца для навучання сістэм ШІ без іх ведама або згоды. Падобныя судовыя прэцэдэнты бясспрэчна могуць з’явіцца неўзабаве і будуць толькі вяршыняй айсберга.

Са свайго боку Meta, якая не накладае абмежаванняў на тое, як можна выкарыстоўваць MusicGen, кажа, што ўся музыка, якой навучаўся MusicGen, «ахоплена юрыдычнымі пагадненнямі з праваўладальнікамі», у тым ліку здзелкай з Shutterstock.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі3

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША17

Начны клуб на Зыбіцкай запрасіў ветэранаў вайны пакаштаваць бясплатны святочны сэт. Іх сярэдні ўзрост 99 гадоў1

Мінскі Тэатр лялек не паспеў анансаваць прэм’еру па Быкаву, як квіткі на чэрвень і ліпень разабралі2

Трамп афіцыйна абвясціў 8 мая Днём перамогі ў Другой сусветнай вайне3

Беларусам дасылаюць паведамленні пра атручаную ваду на 9 мая

Ай-яй-яй, далі слова Барадуліну9

КДК пагражае закрываць крамы, калі ў іх няма бульбы4

Аліеў у апошні момант адмовіўся ляцець у Маскву на парад2

EPAM і Wargaming заплацілі ў Літве мінімальныя падаткі за больш чым два гады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі3

Падазронага актывіста-стукача Паўла Бялюціна прывезлі з Турцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць