Свет77

У раёне пошукаў батыскафа «Тытан», які знік у Атлантыцы, знайшлі абломкі

Поле абломкаў у раёне пошукаў зніклага ў паўночнай Атлантыцы батыскафа «Тытан» выявіў пошукавы падводны апарат. Пра гэта паведаміла берагавая ахова ЗША, як піша Бі-бі-сі.

Ці належаць абломкі «Тытану», пакуль невядома. Эксперты ацэньваюць атрыманую інфармацыю і абяцаюць паведаміць падрабязнасці пазней.

Раней ратавальнікі паведамлялі, што пошукі батыскафа ўвайшлі ў вырашальную стадыю, бо запас кіслароду на борце мусіць канчацца. Праўда, вызначыць дакладны час, калі скончыцца кісларод, не заўсёды магчыма, і яго можа хапіць на большы час, чым мяркуецца.

У чацвер берагавая ахова ЗША пашырыла маштаб выратавальнай аперацыі, падключыўшы да яе яшчэ 10 суднаў і некалькі падводных лодак.

Раней рэхалоты засеклі некалькі месцаў, адкуль паступаюць падводныя шумы, але ні ў адной з іх батыскаф не выявілі. Па словах навукоўцаў, акіян напоўнены натуральнымі гукамі, што зніжае эфектыўнасць рэхалотаў.

Тым не менш удзельнікі аперацыі, да якой далучыліся амерыканскія і канадскія вайсковыя самалёты, караблі берагавой аховы і падводныя робаты, засяродзілі намаганні ў непасрэднай блізкасці ад месца, дзе былі засечаныя шумы.

Каментары7

  • Петч
    22.06.2023
    Жвір, он самодельный
  • Acab
    22.06.2023
    Жвір, тэлепортам абсталяваны, але, відаць, нехта даў хабара тэлепартоваму інспэктару, і той даў дазвол затурыцца з сапсаваным тэлепартом
  • Titanic
    22.06.2023
    Жвір, этот аппарат был обречен, так как директор OceanGate Стоктон Раш - обычный барыга хайпожор. Набрал в стартап школоло, бредящим об углепластиковом корпусе (Титаник на глубине 3800 м, какой, нх, углепластик!). Единственного специалиста Дэвида Лохриджа уволил типа за токсичность, хотя тот как раз был против такого корпуса. Сэкономили на смотровом стекле, по дешевке поставили то, которое было рассчитано только на 1300 м. Короче, конец оказался предсказуем. Аминь

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць