Вайна

Зяленскі: Быў на фронце, гэта шчаслівы дзень — на ўсіх кірунках было прасоўванне

Прэзідэнт Украіны паведаміў, што ён быў рады падзякаваць украінскім ваярам асабіста. Пра гэта Уладзімір Зяленскі паведаміў падчас начнога відэазвароту, запісанага з цягніка, як піша «Украінская праўда».

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

«Сёння — фронт. Данеччына, Запарожжа. Нашы воіны, нашы перадавыя пазіцыі, напрамкі актыўных дзеянняў на фронце. Сёння на ўсіх напрамках у нашых воінаў было прасоўванне наперад, і гэты шчаслівы дзень. Я зычу хлопцам больш такіх дзён».

Зяленскі расказаў, што 26 чэрвеня быў у падраздзяленнях «Хорціцы», якія гераічна вызначыліся ў бітве за Бахмут, далей — у «вельмі магутных, вельмі акуратных» марпехах, затым − у «Таўрыі», на Паўднёвым фронце.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Ён таксама дадаў, што правёў нарады з генераламі Васілём Зубанічам, Аляксандрам Тарнаўскім, Юрыем Модулем і Аляксандрам Сырскім, на якіх прынялі некалькі аператыўных рашэнняў.

А таксама яшчэ раз абмеркавалі стварэнне Корпуса марской пяхоты.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Акрамя таго, па словах Зяленскага, ён меў перамовы з партнёрамі, у прыватнасці з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, перш за ўсё пра пастаўкі зброі.

Злева ад Зяленскага кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак. Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

«Насычаны дзень, шмат эмоцый. Меў гонар узнагародзіць нашых воінаў, падзякаваць асабіста, паціснуць руку. Дзякуй за ўсе вашы словы падтрымкі, хлопцы! Дзякуй за абдымкі — вельмі цёплыя — усім сёння. І дзякуй за вашы шаўроны. Гэта надзвычай ганарова для мяне, пра кожны шаўрон раскажу асобна. Усе нашы воіны — ад салдата, матроса да генерала — малайцы!» — падсумаваў прэзідэнт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея13

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

Медыя з тэлевізійнага пула Белага дома падтрымалі тэлеканал CNN у канфлікце з Трампам. Не застаўся ўбаку і Fox News8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея13

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць