Свет88

Ва Украіну прыехала Грэта Тунберг, яе прыняў Зяленскі

Шведская экаактывістка Грэта Тунберг у чацвер прыехала ва Украіну. Яна з'яўляецца членам Міжнароднай рабочай групы па экалагічных наступствах вайны ва Украіне і падчас візіту ў Кіеў удзельнічала ў абмеркаванні наступстваў падрыву Расіяй Кахоўскай гідраэлектрастанцыі, піша «Еўрапейская праўда».

Грэта Тунберг — трэцяя справа. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Сярод іншага Грэта Тунберг сустрэлася з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Ён расказаў ёй пра наступствы падрыву плаціны Кахоўскай ГЭС, пра шкоду, нанесеную мясцовым жыхарам, а таксама аграрнай сферы і біяразнастайнасці гэтага рэгіёна.

Тунберг падзякавала Зяленскаму за запрашэнне наведаць краіну і падкрэсліла, што «будзе прыцягваць прадстаўнікоў экалагічных грамадскіх арганізацый да дыялогу адносна асноўных задач Міжнароднай рабочай групы і прыцягнення ўвагі да экалагічных наступстваў вайны».

Акрамя шведскай актывісткі, якая толькі ў гэтым годзе скончыла школу, у гэтую групу ўваходзяць экс-віцэ-прэм'ер-міністр Швецыі Маргат Вальстрэм, віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Хайдзі Хаўтала і экс-прэзідэнт Ірландыі Мэры Робінсан.

Грэта Тунберг стала вядомай у 2018 годзе, калі пачала кожную пятніцу, седзячы пад сценамі шведскага парламента, патрабаваць ухвалення дзеянняў па абароне клімату. Пачатыя дзяўчынай школьныя страйкі — Fridays for Future — сталі глабальным рухам.

Каментары8

  • Ждём набега лукаботов
    29.06.2023
    Щас набегут лукоботы и начнут писать про самый дешёвый газ в мире, которым должны дышать белорусы и благодарить власть, про самую дешёвую нефть в мире, которая пополняет счета власти в офшорах, про могильник ядерных отходов, который образуется с двух, никому ненужных (разве для пиара лукашенко), дорогущих АЭС, работающих в аварийном режиме и больше напоминающих тактическое, ядерное оружие на территории Беларуси, которые начали конкурировать, в небезопасности, с вновь отстроенными хранилищами с настоящим ядерным оружием России, затягиваемым путиным и лукашенко в Беларусь, чтобы помочь лукашенко провести самые честные выборы в мире в 2024-2025 годах, чтобы с этим согласились на Западе......, ну и не забудут пройтись по особенности строения глаз Греты.
  • Эмилия Пляттер
    29.06.2023
    Она с половой ориентацией определилась уже? Пора бы уже.
  • дочка Максима Дизайнера
    29.06.2023
    да причем тут это
    если она уже настолько за экологию, то пусть разденется
    и позирует голой

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску збіраюцца ў чатыры разы павялічыць псіхбальніцу на Бехцерава21

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын6

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай8

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць