Каханне і сэкс33

«Я кахаю яго». Моніка Белучы прызналася ў каханні да вядомага рэжысёра

Акцёрка шчыра расказала пра стасункі з рэжысёрам Цімам Бёртанам. Моніка кажа, што ім вельмі пашанцавала сустрэцца.

Моніка Белучы і Цім Бёртан. Фота: сацыяльныя сеткі

У пачатку года з'явіліся чуткі, што 64-гадовы рэжысёр Цім Бёртан захапіўся акцёркай Монікай Белучы. Папарацы ўдалося зрабіць здымкі закаханых падчас іх прагулкі па Парыжы. Акцёрка і стваральнік серыяла «Уэнсдэй» доўгі час не каментавалі свае стасункі. Толькі цяпер зорка фільма «Малена» шчыра расказала пра іх раман, як піша Voice.

58-гадовая акцёрка дала інтэрв'ю, дзе адказала на шматлікія пытанні пра тое, ці свабоднае яе сэрца. Моніка прызналася: яна закаханая і шчаслівая. Мадэль запэўніла, што з вялікай пяшчотай ставіцца да выбранніка і ўскладае вялікія надзеі на новае пачуццё.

Белучы выказала меркаванне, што такія знаёмствы — вялікая ўдача, ёй вельмі пашанцавала. «Што я магу сказаць? Я рада знаёмству з гэтым чалавекам. Гэта адна з тых сустрэч, якія рэдка здараюцца ў жыцці», — заявіла акцёрка.

Выканаўца ролі Алекс у фільме «Незваротнасць» падкрэсліла, што адчувае моцныя і глыбокія эмоцыі. «Я ведаю гэтага чалавека. Я кахаю яго. Цяпер я збіраюся сустракацца з рэжысёрам. Пачынаецца яшчэ адна прыгода», — сказала яна ў інтэрв'ю для французскага ELLE.

Іскра паміж знакамітасцямі ўспыхнула падчас 14-га кінематаграфічнага фестывалю імя братоў Люм'ер, які адбыўся восенню мінулага года. Якраз падчас мерапрыемства іх упершыню ўбачылі ў кампаніі адно аднаго. Яны захоплена гутарылі і шмат часу праводзілі разам.

Цім Бёртан шмат гадоў быў жанаты з галівудскай акцёркай Хеленай Бонэм Картэр. Іх лічылі ідэальнай парай. Але ў 2014 годзе яны раптам абвясцілі пра развод. Зоркі засталіся сябрамі і дамовіліся аб сумеснай апецы над дзецьмі.

У 2013 годзе Моніка Белучы развялася з Венсанам Касэлем, з якім пражыла ў шлюбе 13 гадоў. У іх саюзе на свет з'явіліся дочкі Дзева і Леон. Акцёры засталіся ў добрых стасунках. Старэйшая дачка ўпэўнена ідзе па слядах маці — будуе паспяховую кар'еру мадэлі.

Каментары3

  • нявеста Азаронка
    30.06.2023
    шмат гадоў быў жанаты з галівудскай акцёркай
    і зноў акцёрка... рэжысёр і акцёрка... які не
    чаканы саюз)
  • Рапуха
    30.06.2023
    Спадзяюся, праз пару год не будзе судзіць яго за дамаганні
  • Огооо
    04.07.2023
    Нічога венедіктаў падсуеціўся, нармальна. Хоць венедыктава да гэтага удо абвінавачвалі што ен прыстае да маладых супрацоўніц

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў20

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

Белгідрамет: Гэты год для сельскай гаспадаркі незвычайна цяжкі1

«Нам здавалася, што мы мелі справу з сур'ёзнымі людзьмі». Эйсмант пакрыўдзілася на публікацыю Шустэра24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць