Грамадства2020

«Гэта бяда». Лукашэнка назваў самую вялікую небяспеку для УНС у будучыні

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што з наступным прэзідэнтам УНС не зможа падзяліць уладу. 

Аляксандр Лукашэнка, які не толькі ўзурпаваў пасаду кіраўніка дзяржавы, але дадаў да таго і пасаду старшыні УНС, на нарадзе па падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу назваў самую вялікую небяспеку для УНС у будучым.

Лукашэнка заявіў, што ў гэтым годзе «ўпершыню» да УНС настолькі пільная ўвага і па сутнасці, і па форме. Таму трэба, сказаў ён, выпрацоўваць стыль работы УНС і прэзідыума УНС, які «захаваецца назаўжды».

Магчыма, на яго выпрацоўку спатрэбяцца гады, але пачынаць трэба ўжо зараз, мяркуе Лукашэнка. 

«Самае небяспечнае для нас (людзі гэта прымецілі, асабліва спецыялісты), калі УНС (не сёння, вядома) потым з іншым прэзідэнтам пачне канфліктаваць. Гэта бяда. Ніякага канфлікту быць не павінна. Таму, выбудоўваючы па сутнасці работу УНС і яго прэзідыума, трэба рабіць так, каб кожны займаўся сваёй справай», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Прэзідэнт ёсць прэзідэнт. Гэта кіраўнік дзяржавы, яго паўнамоцтвы дзесяцігоддзямі ўжо, груба кажучы, па-народнаму, устаканіліся, і не трэба гэта разбураць. Гэта дае пэўны эфект», — сказаў ён.

УНС, паводле яго слоў, павінна займацца больш буйнымі, глабальнымі пытаннямі. «Мы дамовіліся, гэта ўжо жалезабетонна, што яно вызначае напрамкі працы дзяржавы на аглядную перспектыву, стратэгічныя задачы», — дадаў Лукашэнка.

Гэта не значыць, мяркуе ён, што ў кампетэнцыю УНС не будуць уваходзіць тактычныя пытанні. Але сход не павінен канкураваць з нейкімі органамі, якія бегаюць па краіне і кантралююць нейкія працэсы, папярэдзіў Лукашэнка. Гэтага, паводле яго слоў, ні ў якім разе нельга дапусціць.

«У нас тут некаторыя хварэюць гэтай праблемай — як уладкаваць працу УНС, дэлегатаў… Прапануюць кантраляваць усё і ўся. Гэтага дапусціць нельга. У кожнага свае абавязкі і паўнамоцтвы. Калі мы будзем парушаць пэўны парадак, мы прыйдзем да сумных наступстваў», — кажа ён.

Таксама важна, паводле Лукашэнкі, вызначыць месца прэзідыума УНС не толькі ў сістэме дзяржаўнай улады ў краіне, але і ў грамадстве ў цэлым. А таксама прыняць вывераныя рашэнні па колькасці апарату УНС. «Лішніх людзей тут быць не павінна. Усё трэба рабіць зыходзячы з неабходнасці і з тых аб'ёмаў працы, якая кладзецца на апарат, прэзідыум і УНС. Я хачу, каб вы падыходзілі не толькі творча, але і па-гаспадарску да гэтага пытання», — арыентаваў ён.

Рэферэндум па новай Канстытуцыі з шырокімі паўнамоцтвамі УНС адбыўся ў лютым 2022 года. Пасля пратэстаў 2020 года Лукашэнка меркаваў, што новая канструкцыя дазволіць яму правесці некаторыя змены ў грамадстве і захаваць пры гэтым уладу. Але, аказалася, што старая канструкцыя з дапамогаю вялізарнай арміі сілавікоў і бясконцых рэпрэсій бездакорна працуе. Што цяпер рабіць з новымі шырокімі паўнамоцтвамі УНС, прапісанымі новай Канстытуцыяй, Лукашэнка, выглядае, не ведае. 

Каментары20

  • Опять 25
    25.11.2025
    Поседелки опять....ни в туалет ни выйти, депрессивные-безрадостные рожи в зале, кто-то спит...
  • Квецік
    25.11.2025
    Жэстачайша наказаць таго, хто гэта зрабіў!
  • цыкада
    25.11.2025
    стало страшно, синие пальцы теряют хватку

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска выставілі на продаж вядомы бар

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць