Частку радыяцыйна небяспечных тэрыторый перастануць такімі лічыць
Урад Беларусі прыняў рашэнне выключыць больш як 875 гектараў зямлі ў Веткаўскім, Жлобінскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці са спісу радыяцыйна небяспечных тэрыторый. Пра гэта сведчыць дакумент, апублікаваны на Pravo.by. Участкі плануецца перадаць мясцовым сельгаспрадпрыемствам.

Раённым выканкамам даручана цягам месяца дакладна вызначыць межы гэтых зямель і перадаць іх васьмі сельскагаспадарчым арганізацыям. Адпаведныя змены таксама павінны быць унесеныя ў зямельны кадастр.
Мінсельгасхарч будзе назіраць за тым, як гэтыя тэрыторыі выкарыстоўваюцца, улічваючы заключэнне спецыялістаў. Уся прадукцыя, якая будзе вырошчвацца на новых участках, абавязкова пройдзе праверку на ўзровень радыяцыйнага забруджання.
У 2024 годзе Міністэрства надзвычайных сітуацый паведамляла, што на тэрыторыі Беларусі ёсць каля 248,8 тысяч гектараў зямель, дзе вытворчасць чыстай сельскагаспадарчай прадукцыі немагчымая або абмежаваная — з-за наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На ахоўныя мерапрыемствы ў гэтых раёнах Беларусь штогод выдаткоўвае каля 150 мільёнаў рублёў.
Каментары
900 гектараў гэта тры на тры кіламетры.
нейкае лагістычнае рашэнне, хутчэй за ўсё.
Дастаткова азнаёміцца з лёсам Human Product 12 - звычайнага цёмнаскурага ("colored man") амерыканскага будаўніка-бетоншчыка, які трапіў у ДТЗ і быў вымушаны падпісаць дамову на медыцынскае абслугоўванне з даследчыкамі уздзеяння плутонія на арганізм чалавека.
HP-12 вырвалі 15-ць зубоў. І тым не меней ён знайшоў у сабе сілы збегчы з клінікі і пражыць яшчэ 4 гады.
Непасрэдны кіраўнік праграмы па вывучэнню уздзеяння плутонія і іншых ізатопаў на арганізм чалавека сам удзельнічаў у даследваннях, піў разчыны з ізатопамі, і быў вымушаны прызнаць: "тое, што мы робім, на мой погляд, ніяк не адрозніваецца ад дзейнасці доктара Менгеле".
Трошкі большую плошчу зойме палігон вымушанага адсялення, альбо пераводу на прывазную ваду, у Лельчыцкім раёне, калі будзе прынятае рашэнне здабываць у Беларусі уран метадам падземнага свідравіннага вышчалачвання.
Забруджаныя прымысловым разчынам грунтовыя воды будуць распаўсюджвацца на 2-4 км ад соты - ячэйкі ін'екцыйных і адкачных свідравін.
Кантралююць распаўсюд забруджаных грунтовых вод з дапамогай дадатковых маніторынгавых свідравін.
Звярніце увагу на населены пункт Руднишче. Побач з ім урочышча - Макеевы горы.
Геолагі, якія ў 80-я знайшлі уран на Балотніцкім участку, згадваюць Макеевагорскае купальнае падняцце. Дзякуючы яму у гэтым месцы Каліноўскай палеадаліны да урана бліжэй на некалькі сотняў метраў.
У населеным пункце Калинино даўно ніхто не жыве.
З уводам у эксплуатацыю завода з абсталяваннем аўстралійскай кампаніі SILEX на тэрыторыі былога газацэнтрыфужнага завода у штаце Кентуккі, стануць нерэнтабельнымі заводы кшталту Новауральскага электрахімічнага камбіната.
Аніякіх механічных прылад у метадзе лазернага раздзялення ізатопаў няма. Гэта панізіць планку у 50 kWt/SWU у 5 разоў.
Перспектыва Беларусі - палігон для разгортвання чужой ядзернай зброі і высокія кошты на электраэнэргію з чужога паліва для АЭС састарэлых праектаў.
Аніводная з ядзерных дзяржаў не дапусціць з'яўлення тэхналогіі лазернага раздзялення ізатопаў 3-га пакалення (каля 10 kWt/SWU) у Беларусі.
Аніводны кампанент для лазернай устаноўкі, здольнай працаваць нават у лабараторным масштабе, не будзе пастаўлены у Беларусь.