Усяго патроху66

«Паскардзіліся старшыні, сказала тэлефанаваць у міліцыю. Выклікалі міліцыю, сказалі ісці да старшыні». Жыхарам пасёлка пад Гомелем не даюць жыцця звычайныя коні 

У рэдакцыю выдання Progomel.by звярнуўся чытач з рабочага пасёлка Бальшавік, што недалёка ад Гомеля. Ён паскардзіўся на незвычайную для гарадскіх жыхароў праблему. Выяўляецца, іх двор апанаваў цэлы табун коней, якія і наносяць шкоду маёмасці, і ствараюць небяспеку.

Фота: progomel.by

«У пасёлку Бальшавік каля жылых дамоў 47 і 45а па вул. Савецкай на вольным выгуле статак коней як днём, так і ноччу, — наракае чытач. — Коні цыганскія. Шпацыруюць конікі дзе хочуць, каля пад'езда паскудзяць. На дзіцячай пляцоўцы таксама ўсё ў кучах.

Ходзяць каля дзяцей, дзеці баяцца выходзіць на вуліцу. Вытапталі ўсе клумбы, людзям агароды сапсавалі, паабгрызалі саджанцы. У двары пабілі машыну, дрэвы ломяць.

Паскардзіліся старшыні, сказала тэлефанаваць у міліцыю. Выклікалі міліцыю, сказалі ісці да старшыні — і так па коле шмат гадоў.

Коні ходзяць па ўсім пасёлку, гэта проста кашмар, і нікому няма справы. Хацелася б масава распаўсюдзіць інфармацыю, можа, пашанцуе, і іх прыбяруць. У іх жа ёсць гаспадары, хай неяк глядзяць за імі».

Каментары6

  • Жвір
    05.07.2023
    Нейкае абы што. Няўжо ніхто ня можа адагнаць увесь той табунок кудысьці ў поле, па-за межы месца ?
  • Пан Усялян
    05.07.2023
    Прававая і прафесійная імпатэнцыя дзяржаўных служачых. Праца маленькіх лукашэнак на дзяржаўных пасадах па ўсёй краіне скіраваная выключна на пошукі і пакаранне "ворагаў народу" і на гэтым іх функцыі сканчаюцца. А вырашаць пытанні якія адносяцца непасрэдна да іх кампетэнцыі яны не хочуць, бо іх гэта не датычыць🤯
  • гоблен
    05.07.2023
    Шмат гадоў, кажаце? Ну-ну! 😎 Любыя людзі з самапавагай, пабачыўшы, што мянты і выканаўчая улада імі (і іхнімі дзецьмі) падцёрліся, адправілі б гэтых конікаў пасвіцца у краіну вечнай ахоты разам з конем Чынгачгука)) як мінімум, аддубасілі б іх так, што болей тыя ля жытла ды на дзяцячых пляцоўках не клалі б. Але гэта пра нармальных людзей, а церпілам церпілава! А вы пра імпатэнцыю улады. Былі б яны імпатэнтамі, не кіравалі б амаль 30 гадоў. Бярыце ніжэй) мо і сапраўды ім пашанцуе і коней калі-небудзь прыбяруць! Мо і уладу аднойчы зменяць, ага) 😎

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач49

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць