Свет

Памёр Мілан Кундэра

Французскі пісьменнік чэшскага паходжання Мілан Кундэра памёр ва ўзросце 94 гадоў. Ён аўтар знакамітай «Невыноснай лёгкасці быцця».

Мілан Кундэра. Фота: Francois Lochon / Getty Images

Мілан Кундэра нарадзіўся 1 красавіка 1929 года. Яго бацька быў піяністам, музыказнаўцам, рэктарам універсітэта ў Брно. Падчас вучобы ў сярэдняй школе Мілан Кундэра напісаў першыя вершы. Пасля Другой сусветнай вайны падпрацоўваў рознарабочым і джазавым музыкам.

Кундэра пачаў вучыцца на філасофскім факультэце Карлавага ўніверсітэта (Прага), вывучаў музыказнаўства, кіно, літаратуру і эстэтыку, пасля двух семестраў перавёўся на факультэт кіно Пражскай акадэміі музычнага мастацтва. 

У 1953 годзе апублікаваў сваю першую кнігу. У яго першым рамане «Жарт» (1967) гаворка ідзе пра становішча чэшскай інтэлігенцыі ва ўмовах савецкай рэчаіснасці. Пасля аперацыі «Дунай» у жніўні 1968 года Кундэра прымаў удзел у шэрагу дэманстрацый і сходаў пратэсту, за што быў пазбаўлены магчымасці выкладаць. Яго кнігі канфіскавалі з усіх бібліятэк Чэхаславакіі.

У 1970 годзе па абвінавачванні ў саўдзеле ў рэвалюцыйных падзеях быў паўторна выключаны з партыі, яму было забаронена публікавацца.

У 1975 годзе Кундэру запрасілі ў якасці прафесара ў Рэнскі ўніверсітэт (Францыя).

Чацвёрты раман Кундэры «Кніга смеху і забыцця» (1978) уяўляе сабой цыкл з некалькіх гісторый і эсэ, аб'яднаных агульнымі персанажамі (Таміна, сам Кундэра), тэмамі і вобразамі (смех, анёлы, Прага, сэкс). За гэтую кнігу ў 1979 годзе чэхаславацкі ўрад пазбавіў пісьменніка грамадзянства. Наступныя раманы былі забароненыя для выдання ў Чэхаславакіі.

«Невыносная лёгкасць быцця» — самы вядомы раман Кундэры, напісаны ў 1982 годзе і ўпершыню апублікаваны ў 1984 годзе ў Францыі ў перакладзе на французскую. Дзеянне адбываецца ў 1968 годзе ў Празе.

З пачатку 1990-х гадоў Кундэра пісаў па-французску. 

У 2009 годзе Кундэру прысвоілі званне ганаровага грамадзяніна яго роднага горада Брно.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў10

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

Тэнісістка расказала, як адчувае сябе пасля інсульту ў 33 гады5

У Чэрыкаўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з лесавозам. Замест машыны куча металалому, кіроўца загінуў1

Італьянцаў абурыў каментар прэзідэнта ФІФА адносна непрысутнасці іх футбольнай зборнай на чэмпіянаце свету5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў10

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць